Супрацоўнікі РАУС пастаянна праводзяць мерапрыемствы па выяўленні фактаў вырабу самагону і брагі. На жаль, гэтыя правапарушэнні яшчэ маюць месца ў раёне.
Так, у гэтым годзе за незаконныя выраб ці захоўванне самагону да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 28 жыхароў раёна.
“Канфіскавана крыху больш як дзвесце літраў незаконнай алкагольнай прадукцыі, самагону і брагі, – падлічыў старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Кузняцоў. – Самая буйная канфіскацыя была сёлета, калі прыпынілі аўтамабіль, у якім перавозілі 140 літраў незаконнага спіртнога…
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №90 ад 20.11.2018 г.