Башневский театральный коллектив «Премьера» покорил Лепель

Актуалии Культура Новости

“Прэм’ера” ўдалася
Тэатральны калектыў “Прэм’ера” пад кіраўніцтвам Ірыны Бондаравай вядзе сваю дзейнасць з 2001 года на базе Башнёўскага сельскага клуба. Ён падарыў гледачам нямала цудоўных пастановак, такіх, як лялечныя спектаклі “Коля-Калабок”, “Жылі-былі”, музычныя кампазіцыі “Што такое добра і што такое дрэнна”, “Лісты з вайны, якія дапамагалі жыць” і многія іншыя.
Важна, што “Прэм’ера” захапіла і аб’яднала дзяцей. Яны знаёмяцца з тэорыяй і практыкай сцэнічнай кампазіцыі, пластыкі, разам з кіраўніком робяць рэквізіт, працуюць над мастацкім афармленнем, стварэннем “Пятрушачнай шырмы”, роставых і пальчаткавых лялек.
Ірына Аляксандраўна заўсёды ўлічвае інтарэсы і пажаданні дзяцей. І гэтае творчае супрацоўніцтва прыносіць плён. Тэатральны калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у раённых і абласных аглядах-конкурсах і займаў прызавыя месцы ў розных намінацыях. Удзел у мерапрыемствах узнімае прэстыж калектыву, дае дзецям вялікі імпульс для творчага развіцця.
У 2017 годзе за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, годны ўзровень і творчыя паказчыкі дзіцячаму тэатральнаму калектыву “Прэм’ера” прысвоена званне “ўзорны”…
Вольга ШАЎНЁВА, жыхарка Шуміліна.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №85 ад 02.11.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *