Депутаты Шумилинского райсовета рассмотрели спортивный вопрос

Президент Спорт, туризм

Формула эфектыўнасці: загрузка, акупнасць, спартыўны вынік
Якім чынам загрузіць спартыўныя аб’екты, чым і як прывабіць людзей на спортпляцоўкі, як павысіць даходнасць аб’ектаў – пра гэта ішла размова на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райсавета Руслана Насцюшкіна.
За апошнія два гады ў Шуміліне быў ўведзены ў строй доўгачаканы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, адрамантавана і рэканструявана спартзала і стадыён. Немалыя сродкі ўкладваюцца з бюджэту і ў рамонт, добраўпарадкаванне тэрыторыі, папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы Шумілінскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Гэтыя аб’екты закліканы развіваць спорт у раёне і даваць спартыўныя дасягненні, а таксама эфектыўна працаваць на папулярызацыю здаровага ладу жыцця.
І сапраўды, усе спартыўныя аб’екты сёння могуць у поўным аб’ёме задаволіць патрэбы насельніцтва ў занятках фізкультурай і спортам. Толькі не трэба забываць, што на іх належнае функцыянаванне, далейшае развіццё і ўдасканаленне ўкладваецца нямала сродкаў, і таму работу такіх аб’ектаў варта будаваць эканамічна граматна. Стаіць актуальная задача эфектыўнага выкарыстоўвання і развіцця пазабюджэтнай дзейнасці ў гэтай сферы. З дакладам па азначанай тэме выступіў галоўны спецыяліст райвыканкама Андрэй Мазанкоў, які курыруе спартыўную галіну раёна.
Аналіз работы спартыўнай інфраструктуры паказвае, што рэзервы ў дадзеным накірунку пакуль што задзейнічаны не ўсе. Так, за 8 месяцаў бягучага года па абодвух аб’ектах планы па пазабюджэтнай дзейнасці не выкананы (ФАЦ – 44,3% гадавога плана,  СДЮШАР – 37,9%). За 8 месяцаў даходы ад падведамасных устаноў склалі 23213,19 руб., у той час як у 2017 годзе – 25874,88 руб. Напрыклад, па ФАЦ зніжэнне дапушчана практычна па ўсіх відах аказваемых паслуг, акрамя спартзалы і аква-аэробікі.  Пры тым, што пазабюджэтная дзейнасць дазваляе мець дадатковыя крыніцы для фінансавання рамонтных работ, правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў, паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы, стымулявання  трэнераў і інструктараў.
Што рабіць, каб палепшыць паказчыкі, каб загрузіць спартыўныя аб’екты пад 100 працэнтаў і адпаведна развіваць пазабюджэтную дзейнасць? Член прэзідыума кіраўнік ПМК-70 Аляксей Крыўко, напрыклад, паставіў пад сумненне адэкватнасць цэнаўтварэння на некаторыя віды паслуг. Яму не зусім зразумела, чаму цэны на паслугі саўны ў Шумілінскім ФАЦ на ўзроўні віцебскіх, пры тым, што ўзровень паслугі значна ніжэй. Ён прапанаваў перагледзіць падыходы да цэнаўтварэння. У адваротным выпадку саўна наша так і будзе стаяць незапатрабаванай. Бо, згадзіцеся, даход у 56 рублёў ад паслугі (а гэта, выходзіць, толькі два наведванні за ўвесь час існавання) – нішто. А выдаткі пры гэтым немалыя.
Адказ відавочны – задзейнічаць усе рэзервы: рэкламаванне паслуг спартыўных аб’ектаў праз усе каналы, удасканаленне і пашырэнне відаў паслуг, сур’ёзная работа з кадрамі, павышэнне іх кваліфікацыі, індывідуальная работа з прадпрыемствамі, прывабная сістэма скідак і бонусаў, аптымальная і разумная цэнавая палітыка.
На пасяджэнні прэзідыума таксама было абмеркавана пытанне “Аб рабоце, якая праводзіцца на тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, навядзенні парадку на зямлі ў 2018 годзе”. З дакладам выступіла старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч.
Па абодвух пытаннях прыняты пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №77 ад 05.10.2018 г.

Формула эфектыўнасці: загрузка, акупнасць, спартыўны вынікЯкім чынам загрузіць спартыўныя аб’екты, чым і як прывабіць людзей на спортпляцоўкі, як павысіць даходнасць аб’ектаў – пра гэта ішла размова на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райсавета Руслана Насцюшкіна.  За апошнія два гады ў Шуміліне быў ўведзены ў строй доўгачаканы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, адрамантавана і рэканструявана спартзала і стадыён. Немалыя сродкі ўкладваюцца з бюджэту і ў рамонт, добраўпарадкаванне тэрыторыі, папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы Шумілінскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Гэтыя аб’екты закліканы развіваць спорт у раёне і даваць спартыўныя дасягненні, а таксама эфектыўна працаваць на папулярызацыю здаровага ладу жыцця.   І сапраўды, усе спартыўныя аб’екты сёння могуць у поўным аб’ёме задаволіць патрэбы насельніцтва ў занятках фізкультурай і спортам. Толькі не трэба забываць, што на іх належнае функцыянаванне, далейшае развіццё і ўдасканаленне ўкладваецца нямала сродкаў, і таму работу такіх аб’ектаў варта будаваць эканамічна граматна. Стаіць актуальная задача эфектыўнага выкарыстоўвання і развіцця пазабюджэтнай дзейнасці ў гэтай сферы. З дакладам па азначанай тэме выступіў галоўны спецыяліст райвыканкама Андрэй Мазанкоў, які курыруе спартыўную галіну раёна.    Аналіз работы спартыўнай інфраструктуры паказвае, што рэзервы ў дадзеным накірунку пакуль што задзейнічаны не ўсе. Так, за 8 месяцаў бягучага года па абодвух аб’ектах планы па пазабюджэтнай дзейнасці не выкананы (ФАЦ – 44,3% гадавога плана,  СДЮШАР – 37,9%). За 8 месяцаў даходы ад падведамасных устаноў склалі 23213,19 руб., у той час як у 2017 годзе – 25874,88 руб. Напрыклад, па ФАЦ зніжэнне дапушчана практычна па ўсіх відах аказваемых паслуг, акрамя спартзалы і аква-аэробікі.  Пры тым, што пазабюджэтная дзейнасць дазваляе мець дадатковыя крыніцы для фінансавання рамонтных работ, правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў, паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы, стымулявання  трэнераў і інструктараў.  Што рабіць, каб палепшыць паказчыкі, каб загрузіць спартыўныя аб’екты пад 100 працэнтаў і адпаведна развіваць пазабюджэтную дзейнасць? Член прэзідыума кіраўнік ПМК-70 Аляксей Крыўко, напрыклад, паставіў пад сумненне адэкватнасць цэнаўтварэння на некаторыя віды паслуг. Яму не зусім зразумела, чаму цэны на паслугі саўны ў Шумілінскім ФАЦ на ўзроўні віцебскіх, пры тым, што ўзровень паслугі значна ніжэй. Ён прапанаваў перагледзіць падыходы да цэнаўтварэння. У адваротным выпадку саўна наша так і будзе стаяць незапатрабаванай. Бо, згадзіцеся, даход у 56 рублёў ад паслугі (а гэта, выходзіць, толькі два наведванні за ўвесь час існавання) – нішто. А выдаткі пры гэтым немалыя.   Адказ відавочны – задзейнічаць усе рэзервы: рэкламаванне паслуг спартыўных аб’ектаў праз усе каналы, удасканаленне і пашырэнне відаў паслуг, сур’ёзная работа з кадрамі, павышэнне іх кваліфікацыі, індывідуальная работа з прадпрыемствамі, прывабная сістэма скідак і бонусаў, аптымальная і разумная цэнавая палітыка.  На пасяджэнні прэзідыума таксама было абмеркавана пытанне “Аб рабоце, якая праводзіцца на тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, навядзенні парадку на зямлі ў 2018 годзе”. З дакладам выступіла старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч.  Па абодвух пытаннях прыняты пастановы.Алена КАРПУШЭНКА.Надрукавана ў №77 ад 05.10.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *