Вчера, 15 сентября, в Шумилино открылся новый магазин

Актуалии

"Ветерок" приглашает покупателей

Пры бойкай дарозе, на “Вецярку”…
Не стамляецца радаваць падарункамі спажыўцоў наша  райспажыўтаварыства. Роўна дзевяць месяцаў назад, напрыканцы 2010-га, у мікрараёне “Верхняга горада” адкрывалі магазін “Алімп”. А зараз — такая ж важная падзея для мікрараёна былога “Вецярка”. Хаця чаму былога? І новы магазін, да адкрыцця якога прычыніліся шаноўныя госці — старшыні Белкаапсаюза і Віцебскага аблспажыўсаюза С. Д. Сідзько і А. М. Шынкарэнка, і гаспадар раёна ў асобе першага намесніка старшыні райвыканкама В. В. Родзіча, — і ён носіць імя свайго нядаўняга “сабрата”. Так што ўсіх запрашаем у магазін “Вецярок”! Тут утульна, багаты выбар як садавіны (за шклом вітрыны гарбузы і вінаград, апельсіны і бананы…), так і мясных, і малочных, і іншых  прадуктаў. У першы ж дзень тут разгарнуўся бойкі гандаль.

В торговом зале магазина

І яшчэ немалая дэталь: пад бокам бойкая траса Віцебск-Полацк, побач з новым магазінам асфальтаваная пляцоўка для стаянкі аўтамашын. Так што бойкае месца, на якое “пасадзілі” “Вецярок”, — падстава для такога ж бойкага гандлю. Зычым калектыву новага магазіна ўдачы, грашавітых і непераборлівых пакупнікоў.
Абышоўся ж падарунак для райспажыўтаварыства ў суму 800 мільёнаў рублёў. Грошы і па сённяшніх мерках немалыя, аднак яны акупяцца. Важна і іншае. Такія прыемныя сюрпрызы лішні раз даказваюць, што клопат пра чалавека — ява нашага жыцця.
Мікалай ШОСТАК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *