Размеранае жыццё невялікіх вёсак
На мінулым тыдні ў Сіроцінскім сельсавеце ў рамках Дня работы з насельніцтвам прайшлі падворныя абходы і вясковыя сходы. Чатыры групы, у якія ўваходзілі прадстаўнікі райвыканкама і галоўных службаў, наведалі ўсе населеныя пункты Сіроцінскага сельсавета, пагутарылі з вяскоўцамі, даведаліся пра іх жыццё і праблемы.
У чацвер, 9 жніўня, група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама І. І. Шалахавай сустрэлася з жыхарамі вёсак Філіпенкі і Грабніца, Новазаронава і Грышаны, Дворышча і Чысці. Нягледзячы на тое, што кожная з гэтых вёсак невялікая, людзей сабралася на вясковыя сходы шмат, прыйшлі і мясцовыя жыхары, і дачнікі. Усюды атрымалася грунтоўная размова, было бачна, што кожны з вяскоўцаў заклапочаны сваёй малой радзімай, прапаноўвае, што зрабіць, каб жыццё было больш камфортным у невялічкіх вёсках.
Какие проблемы волнуют жителей Сиротинского края читайте в газете «Герой працы» (№62 от 14 августа 2018 года).