У панядзелак медыцынскія работнікі паведамілі ў праваахоўныя органы, што ад нажавога ранення ў аграгарадку Мішневічы памёр 64-гадовы пенсіянер. На месца здарэння выехалі следчыя раённага аддзела Следчага камітэта Беларусі.
Як паведаміў начальнік РАСК Юрый Трошчанка, следчымі было ўстаноўлена, што нажавыя раны мужчына атрымаў у нядзелю, але з-за таго, што за медыцынскай дапамогай звярнуліся толькі ў панядзелак, пацярпелы памёр. У нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі смерць, падазраецца мясцовая пенсіянерка. Па факце смерці ўзбу-джана крымінальная справа.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №55 ад 20.07.2018 г.