Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Трагедыя
11 ліпеня ў час правядзення скачкоў з парашутам, якія праходзілі каля Шуміліна, загінуў афіцэр сіл спецыяльных аперацый. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, “у ходзе правядзення планавых скачкоў з парашутам з-за рэзкага змянення напрамку ветру ў каляземным слоі ў афіцэра адбылося гашэнне купалу парашута. У выніку ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём”.
Як паведаміў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Трошчанка, РАСК праводзіць праверку па факце трагічнага здарэння.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
ПІН-код
Жыхарка Обалі ўкрала ў свайго знаёмага банкаўскую картку. Паколькі жанчына ведала пін-код, яна пакарысталася чужымі грашыма – за некалькі прыёмаў зняла з чужога рахунку амаль чатырыста рублёў. Супраць ліхадзейкі ўзбуджана крымінальная справа. Ёй пагражае штраф або папраўчыя работы да 2 гадоў, або арышт, або абмежаванне волі, або пазбаўленне волі да 5 гадоў.
Камп’ютарны сабатаж
Жыхар райцэнтра, будучы ў Обальскім Доме культуры, у настройках мадэма змяніў пароль доступу ў інтэрнэт і заблакіраваў інтэрнэт для мясцовых работнікаў. Як высветлілася, такія “жарты” хлопец прымяняў не ўпершыню.  Супраць маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 351 “Камп’ютарны сабатаж”. Максімальнае пакаранне, якое пагражае за такія “жарты”, – пазбаўленне волі да пяці гадоў.
Бярвёны
У РАУС звярнуўся жыхар Гарадоцкага раёна. Са склада ягонага прыватнага прадпрыемства, які знаходзіцца ў в. Цаўі, нехта ўкраў 30 кубаметраў лесу коштам больш як на дзве тысячы рублёў. Злачынцы вышукваюцца.
Катаванне
Пракуратурай Шумілінскага раёна ўзбуджана крымінальная справа супраць жыхара Мішневіч, які сістэматычна біў сваю маці. Мужчына арыштаваны. Максімальнае пакаранне, што яму пагражае, – пазбаўленне волі да трох гадоў.
Грабеж
Прадаўцы магазіна “Міні-маркет” пры выяўленні грабежніка выклікалі кнопкай трывожнай сігналізацыі супрацоўнікаў аддзялення аховы. Затрыманы жыхар аг. Башні, які ўкраў бутэльку гарэлкі, дэзадарант, слоік кансерваванага гароху.  Агульная сума ўрону – 18 рублёў. Мужчына знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Віцебску. Яму пагражаюць грамадскія работы або штраф, або абмежаванне волі ці яе пазбаўленне да 4 гадоў.
Наезд
Жыхар Шуміліна, які ехаў на асабістым аўтамабілі ВАЗ-2105, не выбраў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля “Фальксваген” ўперадзе. І калі той спыніўся, наехаў на яго. Абодва аўтамабілі пашкоджаны.  Як высветлілася, вадзіцель ВАЗа не меў допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Яму пагражае штраф да 8 БВ.
Без правоў
Падчас чарговага рэйду па дарогах мясцовага значэння інспектары дарожна-патрульнай службы прыпынілі ў Дабеі мясцовага жыхара, які ехаў на легкавушцы з пратэрмінаванымі вадзіцельскімі правамі. Мужчыну пагражае штраф ад 5 да 20 БВ.
Падрыхтавала Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №54 ад 17.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *