9 мая — День Победы

Актуалии

З Днём Перамогі!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з вялікім і свяшчэнным для ўсіх святам – Днём Перамогі!
73 гады прайшло з той гістарычнай даты, калі трыццаццю залпамі з тысячы гармат было абвешчана чалавецтву пра Перамогу над фашызмам і гібель вермахту.
Той пераможны, квітнеючы май, вялікае лікаванне народа-пераможцы помняць не толькі ўдзельнікі вайны, жывая памяць пра той светлы дзень сярод нашчадкаў. Мы ўсе – дзеці і ўнукі той Перамогі. І болем, і радасцю адгукаецца яна ў нашых сэрцах.
9 мая – дзень светлай памяці пра тых, хто аддаў сваё жыццё, абараняючы права на будучыню, свабоду і годнасць мільёнаў людзей ва ўсім свеце.
У кожнай сям’і беражліва захоўваецца памяць пра мужнасць продкаў – франтавікоў, партызан, працаўнікоў тылу, тых, хто не шкадаваў сябе на палях бітваў, самааддана працаваў за станкамі, на зямлі, даючы фронту зброю і харчаванне, чые лепшыя гады былі апалены страшным ваенным ліхалеццем.
Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – сімвал воінскай славы і доблесці нашай Радзімы, наша бясцэнная гісторыя, кожная старонка якой напоўнена стратамі, барацьбой і мужнасцю. Мы абавязаны трапятліва  захоўваць гэтыя ўспаміны, перадаючы з пакалення ў пакаленне, каб у нашых сэрцах, сэрцах нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў назаўсёды засталася светлая памяць пра тых, хто не вярнуўся з фронту, шчыры гонар за славу нашай Айчыны.
Няхай у гэты святочны дзень адступяць усе трывогі, светлы настрой прыйдзе ў кожны дом, і памяць пра бессмяротны подзвіг нашага народа яднае і сагрэе сэрцы ўсіх пакаленняў патрыётаў нашай краіны. Ад усёй душы жадаем усім здароўя, доўгіх і стваральных год жыцця, душэўнай цеплыні, увагі і клопату адзін пра аднаго.
Міру, шчасця і дабрабыту нашай  малой радзіме  – Шуміліншчыне!
Раённы выканаўчы камітэт.             Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *