Посевная в ОАО «АгроБоровинка»: и суп, и шницель — прямо в поле

Актуалии Экономика

Палявая кухня

У ААТ “АграБаравінка” ў самым разгары сяўба. У гэты гарачы час важна паклапаціцца не толькі пра спраўнасць трактароў і сеялак, але і пра ўмовы працы механізатараў, пра  харчаванне. Як яно арганізавана ў “АграБаравінцы”, мы пацікавіліся падчас паездкі ў гаспадарку разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгай Пусянковай.
Гарачыя абеды прывозяць прама на поле. Раздатчыца Святлана Кірыловіч адзначае, што харчаваннем забяспечаны ўсе 19 механізатараў, якія працуюць на палетках. А чаму б не харчавацца, калі вылічаць усяго 10% ад кошту! Як адзначаюць самі механізатары, абеды ім падабаюцца, бо яны разнастайныя. Сярод любімых блюд – шніцалі і катлеты, хаця вінегрэты і гарачыя супы таксама ідуць добра.
“Паколькі ў гаспадарцы няма сваёй сталовай, абеды каторы год заказваем ў сельгаспрадпрыемстве “Лаўжанскае”, – расказаў дырэктар “АграБаравінкі” Уладзімір Арлоў. – Трэба адзначыць, што кормяць смачна. У лаўжанскую сталовую ці не штодзень завозіцца прадукцыя Віцебскага мясакамбіната, так што ўсё свежае. Адным словам, мы задаволены харчаваннем. Ну, а калі механізатары добра падсілкуюцца, то і работа ладзіцца. А яе яшчэ шмат – трэба засеяць больш за тысячу гектараў яравых зерневых і зернебабовых”
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №33 ад 27.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *