Хрыстос Уваскрэс – Сапраўды Уваскрэс!
Дарагія браты і сёстры, жыхары нашага раёна! Ад усяго сэрца віншую вас
са светлым і радасным святам Вялікадня!
Сёння, як і тысячы гадоў назад, Уваскрэсенне Хрыстова яўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць святога свята перапаўняе душы мільёнаў вернікаў усяго праваслаўнага свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцяў і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення.
Вясновыя велікодныя дні прыносяць у кожны дом любоў і згоду, заклікаюць рабіць карысныя справы, клапаціцца аб усіх людзях, быць міласэрнымі адзін да аднаго.
Няхай святло гэтай вялікай урачыстасці ніколі не згасае ў нашых душах, абуджаючы імкненне жыць і працаваць дзеля агульнага дабра, у імя будучыні.
Малітоўна жадаю ўсім моцнага здароўя, духоўных сіл і Божай ласкі. Захоўвай усіх Гасподзь!
Хрыстос Уваскрэс – Сапраўды Уваскрэс!
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ,
благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Расклад святочных богаслужэнняў
у дні перадвелікоднага тыдня
6 красавіка – Вялікая Пятніца, 17.30 – Вялікая вячэра з вынасам Плашчаніцы.
7 красавіка – Вялікая Субота, 8.30 – Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы, Гасподняя літургія. Усе службы пройдуць у храме Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна).
Велікодныя службы пройдуць у суботу ў храмах:
Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна);
Прападобнага Сергія Раданежскага (в. Лескавічы);
Прападобнага Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль).
Пачатак богаслужэнняў ва ўсіх храмах у 23.30.
Пасля службаў пройдзе асвячэнне велікодных кулічоў і страў.
Надрукавана ў №27 ад 06.04.2018 г.