Дача
У Лескавічах абрабавалі дачу. Пра гэта ў РАУС паведаміў яе гаспадар, які пражывае ў Віцебску. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што разбіў аконнае шкло ў чужым доме і пранік у памяшканне жыхар Шуміліна. Злодзей украў музычны цэнтр і прай-гравальнік, кававарку, посуд, асабістыя рэчы гаспадара на агульную суму 395 рублёў. Мужчына затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Кашалёк
У тры гадзіны ночы ў міліцыю патэлефанаваў жыхар в. Мазекі і расказаў, што ў яго ўкралі кашалёк, дзе знаходзіліся чатыры тысячы рублёў Расійскай Федэрацыі. А зрабіў гэта жыхар Віцебска, з якім пацярпелы напярэдадні распіваў спіртное. Узбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што пагражае за крадзеж, – пазбаўленне волі да трох гадоў.
З 20 па 30 сакавіка ў раёне прайшла дэкада “Дзяржтэхагляд”.
Супрацоўнікі ДАІ праводзілі ад-працоўкі дарог мясцовага і рэспубліканскага значэнняў, асаблівую ўвагу звярталі на кіроўцаў, на аўтамабілях якіх пратэрмінаваныя наклейкі аб дзяржтэхаглядзе. З 20 па 28 сакавіка супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы прыпынілі сорак вадзіцеляў, якія селі за руль аўто з няпройдзеным тэхаглядам. На першы раз парушальнікам пагражае штраф 3 БВ, за паўторнае парушэнне – 5 БВ.
У кювеце
Грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які на аўтамабілі “Шэўрале-Ніва” ехаў па вёсцы Слудашы, не ўлічыў дарожныя ўмовы (было слізка). У выніку аўтамабіль занесла, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Акрамя таго, вадзіцель пакінуў месца ДТЗ. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы, парушальніку пагражае штраф да 25 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам на два гады.
Двое нецвярозых
За мінулы тыдзень у раёне выяўлена 19 парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі. Адзін вадзіцель паўторна на працягу года трапіў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ без правоў кіравання. Матэрыялы для далейшага разгляду перададзены ў суд. Мужчыну пагражае штраф або арышт да 15 сутак.
Двое вадзіцеляў селі за руль аўто ў нецвярозым стане. Ім пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
На хуткасці
Супрацоўнікі ДАІ прыпынілі на аўтадарозе Віцебск-Полацк жыхара Мікіціхі, які, кіруючы аўтамабілем “Аўдзі-А6”, перавысіў устаноўленую хуткасць руху на 31 км/гадз. Прычым, такое парушэнне было на яго рахунку ўжо ў другі раз на працягу года. Акрамя гэтага, аўтамабіль быў з пратэрмінаваным тэхаглядам. Вадзіцелю пагражае штраф ад 5 да 15 БВ або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на адзін год.
Занос
На аўтадарозе Віцебск-Полацк адбылося ДТЗ. Вадзіцель адной з дарожна-транспартных арганізацый Віцебска, які ехаў на аўтамабілі МАЗ, не ўлічыў, што дарога была слізкай. У выніку мужчына не справіўся з кіраваннем, дапусціў бакавы занос і сутыкнуўся з бензавозам. Абедзве машыны пашкоджаны. Вадзіцелі не пацярпелі. На віноўніка ДТЗ складзены адміністрацыйны пратакол, яму па-гражае штраф памерам у 2 БВ.
Падрыхтавала Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2018 г.
Криминал. Происшествия
