За февраль лучшие привесы — в группе Алеси Куренковой

Общество Экономика

Належны догляд – добрыя прывагі

Гэта толькі на першы погляд здаецца, што сёння цяляты такія ж, як былі ўчора. Не кожнае пільнае вока ўбачыць, што жывёла падрасла. А вось Алеся Сяргееўна Куранкова з ААТ “АграБаравінка” ведае дакладна: цяляты ў яе групе прыбаўляюць за суткі больш як на шэсцьсот грамаў.
Жанчына працуе ў гаспадарцы сямнаццаць гадоў, прычым палову гэтага тэрміну – цялятніцай на ферме Башні. “Перш-наперш для жывёлы патрэбны добры корм: сянаж, камбікорм, мука. Немалаважную ролю адыгрывае і належны догляд, – расказала Алеся Куранкова. – Важна, каб у стойлах было пачышчана і падсцелена”.
“Ну, а яшчэ трэба з душой адносіцца да работы, так, як наша Алеся Сяргееўна, – дадаюць яе калегі. – Алеся любіць жывёлу, і цяляты дзякуюць добрымі прывагамі”. Яны, між іншым, у групе Куранковай за люты былі лепшыя ў раёне. За гэта башнёўская цялятніца атрымала падзяку і прэмію ад райкама прафсаюзаў работнікаў АПК.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *