Криминал. Происшествия

Происшествия

Крымінал. Здарэнні
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Вокны
Работнікі фермы Светласельская УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” паведамілі ў міліцыю пра тое, што з недабудаванай даільнай залы нехта ўкраў шэсць пластыкавых акон. Па гарачых слядах злачынства было раскрыта. Злодзеямі аказаліся мясцовы вартаўнік і яго знаёмыя, якія вырвалі з праёмаў сцяны вокны і за некалькі разоў вывезлі іх з фермы. Ім пагражае пазбаўленне волі да чатырох гадоў.
Самаробныя патроны
Раённая газета пісала пра крадзеж грошай з касцёла ў Шуміліне. У ходзе расследавання крымінальнай справы ў доме аднаго з рабаўнікоў, які жыве ў а.-г. Светласельскі, былі знойдзены самаробныя патроны, якія па заключэнні экспертаў з’яўляюцца боепрыпасамі. Мужчыну пагражае пазбаўленне волі да сямі гадоў.

Са зводак ДАІ

Нецвярозы
У поле зроку супрацоўнікаў ДАІ трапіў жыхар Грудзінава (працуе ў КУСГП “Ульскі”), які ехаў на трактары “Беларус” у стане алкагольнага ап’янення.  Механізатару пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады і штраф да 100 БВ.
З’езд
Інспектары дарожна-патрульнай службы затрымалі на аўтадарозе Шуміліна-Сураўні жыхара райцэнтра, які кіраваў снегабалотаходам і з’ехаў з дарогі ў па-за ўстаноўленым месцы. Мужчына выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Наезд
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Вадзіцель Верхнядзвінскага масласырзавода, які ехаў на МАЗе, быў няўважлівым у час кіравання і наехаў на грузавы аўтамабіль, што прыпыніўся перад пешаходным пераходам. Абедзвюм машынам патрабуецца рамонт. Пратакол для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка.

Са Следчага камітэта

Махлярства
Як расказаў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Трошчанка, следчыя працягваюць расследаванне крымінальнай справы па факце махлярства ў ЦБП №225 ААТ “ААБ Беларусбанк”, у выніку якога былі скрадзены каля 40 тысяч долараў ЗША. На дадзены момант  правяраецца шэраг грамадзян Расіі на дачыненне да злачынства. Па выніках праверкі будзе разглядацца магчымасць перадачы расследавання крымінальнай справы расійскім калегам.
“УКантакце”
У 25-гадовай жыхаркі Обалі невядомыя “ўзламалі” старонку ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”. На працягу дня ад імя дзяўчыны пасылаліся паведамленні сябрам, у якіх была просьба выслаць рэквізіты асабістых банкаўскіх картак.  Гаспадыня старонкі сама заўважыла ўзлом і памяняла паролі, пасля чаго звярнулася ў праваахоўныя органы. Па дадзеным факце райаддзел узбудзіў крымінальную справу.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №24 ад 27.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *