Автопробег Памяти посвятили двум выдающимся юбилеям

Актуалии Новости Общество

Аўтапрабег  Памяці

Па ініцыятыве каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Віцебскай вобласці 16 лютага прайшоў аўтапрабег, прысвечаны 100-годдзю Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь і 100-годдзю з дня нараджэння П. М. Машэрава.

“У аўтапрабегу бяруць ўдзел 40  актывістаў абласных грамадскіх аб’яднанняў – ветэранскай арганізацыі, “Беларускага саюза афіцэраў”, “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане”, ДТСААФ, Фонду Міру, “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі” і экіпаж з ВДУ імя П. М. Машэрава”, – расказаў старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Віцебскай вобласці В. А. Мацкевіч.
Аўтапрабег прайшоў па маршруце Віцебск – Машканы – Обаль – Расоны. Як адзначыў В. А. Мацкевіч, Машканы і Расоны – гэтыя мясціны ў першую чаргу звязаны з жыццём вядомага беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча Пятра Міронавіча Машэрава.
У Обалі прайшоў мітынг каля абеліска ў гонар удзельнікаў камсамольскага падполля. “Камсамольская падпольная арганізацыя “Юныя мсціўцы” – прыклад гераізму і стойкасці савецкага народа, – гучала на мітынгу. – Маладыя людзі дзеля сваёй Айчыны ахвяравалі самым дарагім – сваімі жыццямі”. Да абеліска былі ўскладзены вянкі і кветкі.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі музей обальскага падполля. Іерэй Уладзімір у храме Святога Ануфрыя правёў малебен для падарожнікаў і на ўсякія добрыя справы.
Завяршыўся аўтапрабег у Расонах, у музеі Садружнасці, дзе прайшоў вечар памяці.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №15 ад 20.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *