Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Вольная барацьба
Гучна заявілі пра сябе обальскія спартсменкі, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, на абласным першынстве па вольнай барацьбе. Вікторыя Касьянава і Лізавета Гарбатнёва  перамаглі ў вагавых катэгорыях 43 і 39 кг. Па выніках першынства абальчанкі заваявалі права абараняць гонар Віцебшчыны на рэспубліканскім першынстве, якое пройдзе ў лютым.

Ушу
У Маладзечне прайшоў 13-ы міжнародны турнір, прысвечаны памяці Дзмітрыя Гвішыяні. У спаборніцтвах бралі ўдзел пяць выхаванцаў аб’яднання па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская) раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Другія месцы заваявалі Вольга Кляшчонак і Яўген Шаблін.

Біятлон
Парадавалі шумілінскія біятланісткі выступленнямі на першынстве вобласці па біятлоне, якое прайшло ў Наваполацку. Сярод дзяўчынак у спрынце трэцяе месца заняла Вікторыя Маладчонак, трэніруе спартсменку Генадзь Салапаеў. Сярод старэйшых дзяўчынак трэцяе месца ў спрынце ў Зарыны Аверчанка (першы трэнер Генадзь Салапаеў).
*  *  *
Вікторыя Маладчонак у складзе каманды Віцебскай вобласці стала трэцяй у эстафеце на этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў “Кубак федэрацыі біятлона”.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №12 ад 09.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *