В январе исполнилось 100 лет со дня образования комиссии по делам несовершеннолетних

Новости Общество

Віншуем са 100-годдзем!

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць усіх са
знамянальнай юбілейнай датай – 100-годдзем
з дня стварэння ў Шумілінскім раёне камісіі па справах непаўналетніх!

Камісія на працягу цэлага стагоддзя займае цэнтральнае месца ў прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці непаўналетніх, абароне правоў дзіцяці, з’яўляючыся каардынатарам гэтай работы, і выконвае важную сацыяльную задачу – аказваць усебаковую дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, адстойваць іх законныя інтарэсы.
Выказваем шчырую ўдзячнасць работнікам, ветэранам працы, усім, хто мае дачыненне да гэтага органа, за актыўную жыццёвую пазіцыю і асабісты ўклад у лёсы нашых дзяцей.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту, утульнасці, цяпла і радасці ў сем’ях!

Надрукавана ў №9 ад 30.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *