Зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты абласнога Савета

Актуалии

Зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты абласнога Савета

Акруговая выбарчая камісія Шумілінскай выбарчай акругі №38 па выбарах дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання паведамляе, што 18 студзеня 2018 года ў 16.00 адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі, на якім кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў быў зарэгістраваны Капшуль Аляксандр Георгіевіч, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага даччынага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт” . На пасяджэнні таксама быў зацверджаны бюлетэнь па выбарах дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, вызначаны спосаб інфармавання пра кандыдата ў дэпутаты.

Акруговая выбарчая камісія Бешанковіцкай выбарчай акругі №1 па выбарах дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання паведамляе, што 16 студзеня 2018 года ў 16.00 адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі, на якім  кандыдатамі ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў былі зарэгістраваны Берасцень Андрэй Іванавіч, дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “АльфаСтройМаркет” і Ерашоў Аляксандр Іванавіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Бешанковіцкага райвыканкама.
Надрукавана ў №6 ад 19.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *