Надвор’е на гэтым тыдні падарыла сапраўдную зіму. Сонца, мароз. Засумаваўшы па такім надвор’і, чытачы нашай газеты пытаюцца, дзе заліты каткі і дзе можна ўзяць канькі на пракат. На гэтыя пытанні адказвае дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Юрый Мікалаевіч Мясаедаў:
– З аўторка любы жадаючы можа пакатацца на каньках. Заліты каткі ля шумілінскіх СШ №1 і СШ №2. Асноўны каток – гэта хакейная пляцоўка на стадыёне. У вячэрні час яна асвятляецца, гучыць музыка.
На стадыёне ў адміністрацыйным будынку арганізаваны пракат канькоў, які працуе штодзённа з 9.00 да 21.00. Хачу адзначыць, што сёлета пабольшала колькасць канькоў. Цэны на пракат такія ж, як былі ў мінулым годзе –1.81 руб. за гадзіну. Дарэчы, канькі на пракат можна ўзяць і ў Шумілінскай СШ №1.
Пакатацца на каньках можна не толькі ў райцэнтры. Каля большасці школ заліты міні-каткі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №6 ад 19.01.2018 г.
Где в Шумилино залиты катки и где дают коньки на прокат?
