Дэмаграфія па-шумілінску

Общество Семья

Віншуем з нараджэннем!

У кастрычніку нарадзіліся:
Бабарэка Ягор (Шуміліна)
Жогаль Мікіта (Шуміліна)
Іваноўская Вольга (Дабея)
Маргелаў Дзмітрый (Светласельскі)
Наместнікаў Арцём (Шуміліна)
Новікаў Уладзіслаў (Язвіна)
Руднічэнка Дарына (Шуміліна)
Сідараў Мацвей (Башні)
Сініцкая Ксенія (Макракі)
Смірноў Арцём (Обаль)
Ціханаў Уладзіслаў (Шуміліна)

У лістападзе нарадзіліся:
Баранаў Цімафей (Шуміліна)
Іванова Елізавета (Шуміліна)
Кажанаў Мікіта (Мікіціха)
Канстанцінаў Кірыл (Шуміліна)
Кімава Анастасія (Обаль)
Косава Уладзіслава (Шуміліна)
Праліч Анастасія (Шуміліна)
Юпатаў Павел (Амбросавічы)
У кастрычніку-лістападзе ў раёне нарадзілася 19 немаўлят. На дзесяць нованароджаных пабагацела Шуміліна, на трое – Светласельскі сельсавет,  на двое – Дабейскі і Обальскі, на аднаго – Мікалаеўскі і Лаўжанскі сельсаветы.

8 шлюбаў у кастрычніку, 6 – у лістападзе
8 новых сямей нарадзілася ў нашым раёне ў кастрычніку. Дзве пары адправіліся заключаць шлюб у аддзел загса райвыканкама, па дзве – у Лаўжанскі і Светласельскі сельсаветы. На адну маладую сям’ю пабольшала ў Мікалаеўскім  і Обальскім сельсаветах.
6 шлюбаў зарэгістравана на Шуміліншчыне ў лістападзе. Зноў дзве пары адправіліся афармляць свае адносіны ў аддзел загса райвыканкама. Тры маладыя сям’і “нарадзіліся” ў Мікалаеўскім сельсавеце, адна – у Обальскім сельсавеце.

Разводы
У кастрычніку суд Шумілінскага раёна разгледзеў чатыры справы аб скасаванні шлюбу. У трох разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.
У лістападзе суд Шумілінскага раёна разгледзеў шэсць спраў аб скасаванні шлюбу. У пяці разведзеных сем’ях ёсць дзеці. У пяці  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  Яшчэ 12 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
У ЗАГСе скасаванняў шлюбу ў кастрычніку і лістападзе не было.

Страты
У кастрычніку-лістападзе пайшоў з жыцця 51 жыхар раёна, у тым ліку 9 з іх – працаздольнага ўзросту. Па старасці памерлі 14 чалавек, 13 – ад хвароб сістэмы кровазвароту. Ад анкалагічных захворванняў пайшлі з жыцця 6 жыхароў раёна, ад знешніх прычын – 2, ад хвароб органаў дыхання – 1.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *