20 снежня каля 15 гадзін жыхар Шуміліна адправіўся на рыбалку на Дабееўскае возера. Ён спадзяваўся на добры клёў, бо напярэдадні яму тут шанцавала…
Але ў гэты дзень здарылася няшчасце – тонкі лёд пад цяжкасцю рыбака праламаўся. Выбрацца з ледзяной пасткі яму, на жаль, не ўдалося.
Скажыце, паважаныя рыбакі, хто ў гэтыя пераднавагоднія не па-снежаньску цёплыя дні рызыкуе сваім жыццём, каму патрэбна такая рыбалка? Вам? Вашым родным?
Калі ўжо вы так любіце зімовую рыбалку, пачакайце пакуль лёд стане больш трывалым і абавязкова паклапаціцеся пра сваю бяспеку.
Правіламі аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь (пункт 50) выхад на лёд забаронены ў перыяд ледаставу, калі таўшчыня лёду не дасягнула 7 сантыметраў, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду.
Кожны рызыкант думае, што няшчасце яго міне, што дапаможа ўдача. А калі не?
Аляксандр Шарафутдзінаў.
Надрукавана ў №99 ад 22.12.2017 г.
На Добеевском озере утонул рыбак

Вы еще оштрафуйте его родственников за то, что он нарушил запрет. А сами-то что сделали? Где работа Освода? А писать статьи мы все горазды…
Хорошая идея — к каждому дураку по спасателю Освода приставить. Сами-то не понимают, что делают. А штрафовать? Он и себя и родственников оштрафовал по полной. Царство ему небесное.
И правда, а что нужно сделать? Какая такая необходимость потянула на озеро? Он ведь не от стихийного бедствия погиб. А все кругом почему-то виноваты. Странное дело. Или МЧС и ОСВОД на каждом озере должны дежурить? Или что? Каждый год одно и тоже…
И таких идиотов -фанатиков -рыбаков-самоубийц с каждым годом все больше. И тут никого винить, кроме них самих, не стоит. Предупреждай или штрафуй-это бесполезно. Естественный отбор в действии.