У Шуміліне працаваў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі

Новости Общество

У  Шуміліне   працаваў  міністр  юстыцыі  Алег  Сліжэўскі

14 снежня Шуміліна наведаў міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі.
Ён правёў сустрэчу з працоўным калектывам Шумілінскага лясгаса. Разам з Алегам Сліжэўскім ў сустрэчы бралі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Канапелька, генеральны дырэктар Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Даніловіч, старшыня Шумілінскага райвыканкама Аляксандр Снараў.
Тэма сустрэчы ў лясгасе была актуальная – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Алег Леанідавіч падрабязна расказаў пра сістэму мясцовых органаў улады, падкрэсліў іх ролю ў вырашэнні мясцовых спраў, нагадаў парадак арганізацыі і правядзення выбараў, правы выбаршчыкаў.
Міністр таксама паведаміў пра асноўныя напрамкі работы Міністэрства юстыцыі.
Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Даніловіч расказаў пра сваю дзейнасць у Савеце. Ён заклікаў прысутных не быць пасіўнымі, праявіць грамадзянскую актыўнасць і прыняць удзел у выбарах.
Алег Сліжэўскі таксама сустрэўся з кіраўніцтвам раёна, наведаў установы, падпарадкаваныя Міністэрству юстыцыі, пабываў на спартыўных аб’ектах у Шуміліне.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 98 ад 19.12. 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *