Происшествия. Криминал

Происшествия

Грошы
Жыхарка райцэнтра звярнулася ў міліцыю з важкай нагоды: з яе кватэры прапала 200 беларускіх рублёў, 50 долараў ЗША і 40 еўра. Паколькі ўваходныя дзверы кватэры не ўзламаны, мяркуюць, што ліхадзеі іх адкрывалі дублікатам. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа, злодзеі вышукваюцца.
Катаванне
У адносінах да жыхара а.-г. Мішневічы ўзбуджана крымінальная справа за тое, што ён сістэматычна наносіў сваёй жонцы лёгкія цялесныя пашкоджанні. За катаванне мужчыну пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.
На трактары
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прыпынілі ў вёсцы Сіроціна мясцовага механізатара, які  на трактары “Беларус-1221” перавозіў у кабіне  пасажыра, што не прадугледжана тэхнічнай характарыстыкай транспартнага сродку. На прычэпе (на яго быў пратэрмінаваны тэхагляд) адсутнічаў страховачны трос. На механізатара складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф да 2 БВ. Будзе прыцягнута да адказнасці і службовая асоба КУСГП “Сіроцінскі”, якая дапусціла да работы тэхнічна няспраўны трактар.
Занос
Грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк на асабістым аўтамабілі “Хундай”, не ўлічыў умовы надвор’я (мокры асфальт), дапусціў занос аўтамабіля і з’ехаў у кювет. За дарожна-транспартнае здарэнне кіроўцу пагражае штраф да 35 БВ. За тое, што на аўтамабіль не было страхоўкі, – да 20 БВ.
Нецвярозы
Інспектары дарожна-патрульнай службы  затрымалі ў Обалі мясцовага жыхара, які сеў за руль “Жыгулёў” у стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым аўтамабіль  быў без тэхагляду, а кіроўца не прыпыніўся па патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ. Парушальніку пагражае штраф да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Не ўступіў дарогу
Жыхар Пастаўскага раёна, які пасля прыпынку выязджаў з абочыны на аўтадарогу Р-20, быў няўважлівым і не ўступіў дарогу “Пежо-406” пад кіраваннем жыхара Наваполацка. У выніку машыны сутыкнуліся. Абедзвюм патрабуецца рамонт. На кіроўцу з Пастаўскага раёна складзены адміністрацыйны пратакол, які для далейшага разгляду будзе накіраваны па месцы жыхарства парушальніка.

Надрукавана ў №96 ад 12.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *