Васьмігадовы Мікіта шукае бацькоў

Актуалии Новости Семья

Васьмігадовы Мікіта шукае бацькоў

Обальскі дзіцячы сацыяльны прытулак існуе больш за 13 гадоў. Шмат дзетак пабывала ў яго сценах. Адны вярнуліся да сваіх родных, а хтосьці набыў новую сям’ю.

Зараз у прытулку пражывае хлопчык з цяжкім жыццёвым лёсам, абдзелены бацькоўскім цяплом і пяшчотай. Завуць яго Мікіта, яму 8 гадоў. Ён таварыскі, актыўны. Пры ўзнікненні канфліктных сітуацый праяўляе ўпартасць, часам крыўдзіцца, але неўзабаве зноў становіцца вясёлым і радасным. Мікіта з задавальненнем слухае казкі, з цікавасцю разглядае каляровыя ілюстрацыі ў часопісах і кнігах, глядзіць мультфільмы, майструе розныя вырабы з канструктара, гуляе разам з дзецьмі ў рухомыя гульні.
Калі Вы гатовыя прыняць Мікіту ў сваю сям’ю, звяртайцеся ў дзіцячы прытулак па тэлефоне: 5-61-33 або ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па тэлефоне: 4-22-73 (сектар аховы дзяцінства).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *