14 кастрычніка – Дзень маці
Паважаныя жанчыны-маці Шуміліншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Днём маці!
Для кожнага з нас маці з’яўляецца самым дарагім чалавекам. Яна дорыць нам жыццё і бездакорна аддае ўсе свае сілы, клопат, ласку і пяшчоту. Пра яе мы ўспамінаем ў самыя светлыя свае імгненні, да яе звяртаемся за падтрымкай у цяжкую хвіліну на працягу ўсяго жыццёвага шляху.
Адданасць жанчыны сваім дзецям, яе спрадвечная роля захавальніцы хатняга ачага, працаўніцы, духоўнай апоры заўсёды былі і застаюцца вялікай каштоўнасцю беларускай нацыі. Мацярынская любоў робіць нас больш моцнымі і ўпэўненымі, дапамагае пераадольваць нягоды, прымушае верыць у поспех. Надыходзячае свята – цудоўная магчымасць аддаць доўг маці: сабрацца за сямейным сталом, папрасіць дараваць за дастаўленыя непрыемнасці, напоўніць дом душэўнай цеплынёй і шчырай радасцю. Мы па праву ганарымся жанчынамі, якія паспяхова спалучаюць мацярынскія абавязкі з актыўным удзелам у працоўным і грамадскім жыцці раёна.
У гэты дзень, дарагія маці, прыміце словы прызнання, любві і павагі! Няхай у вашых вачах не гасне ўсмешка і радасць! Ад усёй душы жадаем усім вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення і цяпла ад сваіх дзяцей! Няхай у вашым жыцці будзе больш добрых і светлых дзён, больш падстаў ганарыцца і радавацца за сваіх дзяцей!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №80 ад 13.10.2017 г.