Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Ігар Аляксандравіч Шаціла.

Дача
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Расійскай Федэрацыі, у якога абрабавалі дачны дом у Обалі. Злодзей вырваў дзвярны  прабой і ўкраў садовы інвентар і рыбалоўныя прылады. Агульная сума ўрону склала 187 рублёў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі злодзея, ім аказаўся раней судзімы жыхар Обалі. Украдзенае канфіскавана і будзе вернута гаспадару. Максімальнае пакаранне, што пагражае ліхадзею – пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

Са зводак ДАІ
Тыдзень бяспекі
У першай дэкадзе верасня супрацоўнікі ДАІ правялі тыдзень бяспекі дарожнага руху. Дарожна-патрульныя інспектары сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама дзяжурылі на дарогах раёна і паблізу ўстаноў адукацыі. У час рэйду па Обалі, Мікіцісе і Мікалаеве, было выяўлена  сем парушэнняў – у некаторых аўто не быў пройдзены тэхагляд, іншыя вадзіцелі не прышпіліліся рамянямі бяспекі, веласіпеды і гужавыя павозкі не былі абсталяваны святловяртальнымі элементамі.
Усяго падчас тыдня бяспекі былі выяўлены 94 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 15 пешаходаў, адзін з якіх знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Зачапіў пешахода
А дзявятай гадзіне вечара на 67-ым кіламетры дарогі Віцебск-Полацк (мяжа Полацкага раёна) адбылося ДТЗ. Жыхар Віцебска, які ехаў на аўтамабілі “Хонда”, зачапіў люстэркам задняга бачання пенсіянера-грыбніка. Мужчына атрымаў лёгкія траўмы, пасля аказання медыцынскай дапамогі яго адпусцілі дадому. Па дадзеным дарожна-транспартным здарэнні праводзіцца праверка.
9 веласіпедыстаў
12-13 верасня супрацоўнікі ДАІ правялі рэйд па выяўленні правапарушэнняў сярод веласіпедыстаў і пешаходаў. За гэтыя два дні 9 веласіпедыстаў парушылі правілы дарожнага руху: рухаліся па праезнай частцы пры наяўнасці тратуара, не мелі на веласіпедах святловяртальных элементаў, люстэркаў задняга бачання і гукавых сігналаў.
Падчас рэйду было затрымана трое пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку ва неўстаноўленым месцы. За гэта пагражае штраф да 3 базавых велічынь.

Са Следчага камітэта
Будзьце ўважлівыя
Намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега звяртаецца да ягаднікаў і грыбнікоў: “Будзьце ўважлівыя і разлічвайце свае сілы. Не хочацца, каб папаўнялася статыстыка такімі трагічнымі выпадкамі, як у мінулы аўторак. Па вяртанні дадому з ягад ад астаноўкі сэрца памерла жанчына”.
Мышы з’елі…
Па выніках праверкі, якую РАСК праводзіў ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, быў выяўлены факт адсутнасці 18 тон ячменю. Кіраўніцтва прадпрыемства не змагло даць адказ следчым, куды дзелася такая вялікая колькасць зерня. Райаддзелам ўзбуджана крымінальная справа па факту знікнення 18 тон зерня.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №73 ад 19.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *