Як папярэдзіць правапарушэнні падлеткаў?
На пачатку тыдня пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай прайшло пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. У рабоце прэзідыума бралі ўдзел старшыні сельвыканкамаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.
Пытанне аб эфектыўнасці работы суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх было вынесена на пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў як надзённае для нашага раёна. Нягледзячы на тое, што ў прафілактыку ўцягнуты ўсе суб’екты і ў раёне створана пэўная сістэма зладжанай прафілактычнай работы, ёсць над чым працаваць. Так, за студзень-май на тэрыторыі Шуміліншчыны зарэгістравана 29 правапарушэнняў, назіраецца рост злачынстваў з удзелам непаўналетніх (за пяць месяцаў мінулага года іх не было, а сёлета – 2).
Пра сістэму прафілактычнай работы з падлеткамі, якая распрацавана і дзейнічае ў раёне, расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Л. А. Грузневіч. У раёне штотыднёва праводзяцца рэйды-праверкі па вывучэнні сямейна-бытавых умоў пражывання падлеткаў у нядбайных сем’ях, вядзецца кантроль за станам выхаваўчай работы ў навучальных установах, індывідуальна-прафілактычнай работай з падлеткамі, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, за работай устаноў культуры. Пытанні прававога выхавання, прафілактыкі злачыннасці і правапарушэнняў, у тым ліку і ў падлеткавым асяродку, рэгулярна разглядаюцца на пасяджэннях сельскіх выканаўчых камітэтаў, адзначыла Людміла Аляксееўна. У яе дакладзе былі агучаны пытанні занятасці дзяцей летам у лагерах кругласутачнага і дзённага знаходжання, валанцёрскіх, спартыўных, лагерах працы і адпачынку. Падлеткі могуць працаўладкавацца на лета ў лясгас, сельгаспрадпрыемствы. На канікулах дзеці наведваюць заняткі па інтарэсах у цэнтры дзяцей і моладзі, розныя спартыўныя секцыі. Задача педагогаў – забяспечыць наведванне такіх заняткаў дзецьмі, якія знаходзіцца на розных прафілактычных уліках.
Калі за вучнямі ўстаноў адукацыі раёна кантроль наладжаны, то навучэнцы каледжаў і ліцэяў, якія на лета прыязджаюць да бацькоў, падчас застаюцца па-за ўвагай настаўнікаў і работнікаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра. І. М. Новікава настойліва рэкамендавала перагледзіць метады і формы кантролю за гэтай катэгорыяй падлеткаў, бо менавіта яны здзяйсняюць большасць правапарушэнняў. Таксама ў раёне пачасціліся выпадкі, калі непаўналетнія распіваюць спіртныя напіткі ў грамадскіх месцах (на лячэбна-прафілактычным назіранні ва ўрача-нарколага стаяць 2 непаўналетнія, 3 падлеткі – у ананімнай кантрольнай групе) ці знаходзяцца вечарам на вуліцы пасля 23.00 без суправаджэння дарослых. Узмацніць кантроль за дзецьмі павінны бацькі, але сярод іх ёсць і такія, якія неналежна займаюцца выхаваннем. Таму начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка прапанаваў аднавіць работу бацькоўскага патруля.
Рашэнне па абмеркаваным пытанні было прынята з улікам выказаных заўваг і прапаноў удзельнікаў пасяджэння.
Таксама на пасяджэнні прэзідыума была заслухана справаздача старшыні Обальскага сельвыканкама М. А. Будневіча аб выкананні пастановы прэзідыума раённага Савета дэпутатаў ад 25 ліпеня 2016 года № 73 «Аб ходзе рэалізацыі на тэрыторыі Обальскага сельсавета патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 100 “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і лядашчых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”»
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №50 ад 30. 06.2017 г.
Ну вот как всегда нашли крайних — опять педагоги виноваты оказались((( А где же результативная и эффективная работа наших доблестных сотрудников РОВД, ИДН? Строчить протоколы и привлекать только и умеют.
Тетя Мотя, их результативность не на «земле» а в отчетах(статистике).Зачем им работать над профилактикой правонарушений?! Как тогда делать «показатели»? Малолеток проще выловить на каком-нибудь правонарушении, чем «мозги»им вставить заблаговременно! А вот по поводу ДНД — это толковое предложение.
Если Вы имеете в виду так называемые Добровольные Народные Дружины, то здесь ключевое слово «добровольные». Родительско-учительский патруль -очень условная формулировка. Потому как родителей, особенно благополучных во всех смыслах этого слова, никто не вправе заставить ходить по улицам, дискотекам и т.п. и щемить малолеток. А вот учителя точно будут это делать, в приказном порядке. И даже не пикнут, потому что у нашего руководства патрулирование стало навязчивой идеей. А вот будет ли какой-нибудь эффект от РУП — это вопрос?
Здесь я с Вами соглашусь (по поводу добровольно-принудительного участия учителей).Конечно, если бы родители ходили в патрулях,пользы было бы больше. Ну а так, учителям можно только посочувствовать. Все проблемы сельсоветов решаются руками и свободным временем местных педагогов и прикрывается все это патриотическим воспитанием, но самое неприятное, что это всё воспринимается как должное. Местная власть это даже не воспринимает как нарушение прав человека. Как и субботники (Вы знаете что последний был проведен 24.06.2017?). В местном издании «Мегафон Вертикали»(в миру»Герой працы») об этом мероприятии ни слова.Зато в госдепе США!!! увидели эту проблему субботников в Беларуси!
…Правительство продолжило практику «субботников», которая требует от сотрудников госпредприятий и многих частных компаний работать в отдельные субботы и отдавать их доход на финансирование государственных нужд… Государственные наниматели угрожают штрафами, если их работники отказываются участвовать…(TUT.by от 28.06.2017 в 12:33)
Ох уж, эти субботники… Я лично узнала, что он был, только в понедельник 26 июня, когда пришли из бухгалтерии и сообщили. что у нас удержат из зарплаты определенную сумму. Ну что ты будешь делать!? А газета могла хотя бы красиво отписаться, на какие нужды собирались в очередной раз наши кровные.
Газета в моем понимании, это что независимое, самостоятельное. В нашем районе — это информационный белютень.Дали информацию—напечатали, не дали—ну и славненько, меньше работы.»Землю рыть» в поисках информации или «поднимать» неудобные для местной власти вопросы это не их дело. Хотя формально, работу им предоставил народ, для которого они и писать должны и получку они получают из налогов, которые отчисляет народ из своего кошелька.Но проблемы людей(работодателей — по большому счету) они в упор не видят. И как их решать собирается местная власть так же не освещают.Одни отчёты о совещаниях и сесиях:в начале года планы, в конце результаты.А анализа, работы местной власти, ни какого нет:почему не получилось то что планировали,что делалось для решения проблемы, кто не доработал на своём участке.Мне,лично, было бы интересна эта информация, но у нас всё «покрыто мраком», как и последний субботник.