«Поменяй сигарету на конфету»

Молодёжь Общество

31 мая ў рамках адзінага дня здароўя “Сусветны дзень без тытуню” спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з актывістамі ГА БРСМ правялі акцыю “Памяняй цыгарэту на цукерку”. Маладыя людзі хадзілі па Шуміліне, і кожны прахожы мог не толькі пачаставацца цукеркай узамен на цыгарэту, але і больш даведацца пра шкоду курэння. Многія падтрымалі акцыю. Верагодна, нехта менавіта ў гэты дзень вырашыў адмовіцца ад такой шкоднай звычкі.
Надрукавана ў № 43 ад 06.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *