4 чэрвеня – Тройца Святая

Духоўнае Новости

4 чэрвеня – Тройца Святая

Прырода ў сваім зялёным уборы сустракае цудоўнае свята – Тройцу. У гэты дзень Дух Святы сышоў на нашу царкву – гэты вялікі цуд адбыўся каля дзвюх тысяч гадоў таму, менавіта гэты дзень можна назваць днём нараджэння Царквы Хрыстовай. Сіла Духа Святога дапамагае веруючым праходзіць жыццёвыя выпрабаванні. Як напісана ў Евангеллі, Духам Святым “усялякая душа жывіцца”.
Дарагія браты і сёстры, віншую вас са святам Святой Тройцы! Няхай блаславенне Святой Тройцы сыдзе на вас, зменіць ваша жыццё, і яно напоўніцца святасцю і любоўю.

Святочныя богаслужэнні пройдуць 4 чэрвеня:
г. п. Шуміліна – храм Афанасія Брэсцкага, 9.00;
в. Лескавічы – храм Сергія Раданежскага, 9.00;
г. п. Обаль – храм Ануфрыя Вялікага, 9.00;
в. Лоўша – храм Успення Багародзіцы, 9.00;
аг. Мікіціха – храм Мікіты Наўгародскага, 12.00;
в. Сураўні – храм Пакрова Багародзіцы, 12.00.

Протаіерэй Фёдар Пучынскі, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў № 42 ад 02.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *