Паважаныя работнікі раённай газеты “Герой працы”, журналісты, пазаштатныя
карэспандэнты, ветэраны працы!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку!
Задача прэсы ў сучасным свеце – даваць людзям аператыўную інфармацыю, сумленна і непрадузята расказваць пра падзеі. Адказнасць работнікаў рэдакцыі, аб’ектыўнае адлюстраванне жыцця раёна, павага да чытацкай аўдыторыі напрамую ўплываюць на фарміраванне грамадскай думкі нашага насельніцтва. Дзякуючы вашаму пастаяннаму творчаму пошуку, раённая газета ідзе ў нагу з часам, з’яўляецца добрым сябрам многіх сямей.
Сіла друкаванага слова вялікая. Яна збліжае, прымірае, натхняе, вядзе за сабой. Таму для ўсіх нас вельмі важна, каб праца журналіста садзейнічала сцвярджэнню справядлівасці, міру і ўзаемаразумення ў грамадстве.
У дзень прафесійнага свята жадаем вам моцнага здароўя, удачы, натхнення, свежых тэм, цікавых, яркіх, творчых работ, шчасця і працвітання!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №35 ад 05.05.2017 г.