Перад пачаткам пасяўной райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна са спецыялістамі райсельгасхарчу распрацаваў умовы спаборніцтваў сярод механізатараў, занятых на ворыве, унясенні ўгнаенняў і сяўбе яравых зерневых і зернебабовых.
“Спаборніцтвы сярод механізатараў арганізаваны з мэтай маральнага і матэрыяльнага заахвочвання працаўнікоў, высокай прадукцыйнасці працы і павышэння якасці работы, – расказала в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун. – Пераможцамі прызнаюцца механізатары, якія дасягнуць лепшых вынікаў па ўсіх відах вясенне-палявых работ. Лепшыя работнікі будуць узнагароджаны падзячнымі лістамі і прэміямі памерам у 30 рублёў ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Асобна будуць заахвочаны пераможцы сярод маладых механізатараў”.
Дарэчы, ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах на пасяджэннях прафсаюзных камітэтаў таксама былі распрацаваны ўмовы спаборніцтваў і меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання. Падчас пасяўной да работы максімальна прыцягнуты грамадскія інспектары па ахове працы. Яны ажыццяўляюць кантроль за санітарна-бытавымі ўмовамі і забеспячэннем механізатараў спецадзеннем, медыцынскімі аптэчкамі, гарачым харчаваннем.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №29 ад 11.04.2017 г.
Лепшых сейбітаў чакае прэмія
