Аляксандр Лісняк пераехаў у Беларусь разам са сваімі вершамі

Актуалии Духоўнае Культура

Пераехаў у Беларусь разам са сваімі вершамі

Пра вершы, як, між іншым, і пра любы іншы прадукт творчай дзейнасці, нічога не трэба доўга тлумачыць. Яны альбо кладуцца на тваю душу, альбо пакідаюць раўнадушнымі. Галоўны паказчык – мурашкі, што абавязкова пабягуць па спіне чытача, якога ўсё ж зачапіла слова аўтара. Такое ўзаемадзеянне абавязкова ўздзейнічае на светапогляд чалавека, ва ўсялякім разе прымушае задумацца і звярнуць увагу на тое, міма чаго яшчэ ўчора ён мог спакойна прайсці.
Папоўніць рады сваіх прыхільнікаў яшчэ і шумілінцамі ўдалося вядомаму расійскаму пісьменніку Аляксандру Лісняку. На мінулым тыдні праваслаўным духоўным цэнтрам па блаславенні благачыннага цэркваў Шуміліскай акругі Фёдара Пучынскага былі арганізаваны сустрэчы творцы з шумілінскай аўдыторыяй. Сустрэчы ладзіліся ў СШ №1 і раённай бібліятэцы. Таксама пісьменнік разам з жонкай пабываў у гісторыка-краязнаўчым музеі.
Аляксандр Аляксеевіч пераехаў з Варонежскай вобласці на Гарадоччыну некалькі год таму, шукаючы найлепшае месца для жыцця. І, знайшоўшы яго, да цяперашняга часу не можа нарадавацца. “Якія вы шчаслівыя людзі,  – гаварыў ён, звяртаючыся да аўдыторыі, – і я не зайздрошчу вам толькі таму, што і сам ужо жыву тут”.
Аляксандра Лісняка называюць адным з самых адораных паэтаў варонежскай зямлі. І ў тым, што гэта так, могуць пераканацца ўсе, хто на сустрэчу з ім не трапіў: пісьменнік падарыў некалькі кніг бібліятэцы. Багаты жыццёвы вопыт, нераўнадушнасць да ўсяго, што адбываецца вакол, асаблівае разуменне ўладкавання жыцця і нястомнае жаданне ва ўсім разабрацца робяць яго вобразнае слова асабліва трапным. У чытача нараджаецца адчуванне еднасці з паэтам, ён яму верыць, верыць у яго праўду.
Водили за нос гамаюны,
Мешая в истине прозреть…
Поэты не должны быть юны,
Поэту надобно созреть.
*   *   *
Какая лёгкая беспечность
У всех истоков, всех начал!..
Я сам вещал,
что слышу вечность.
Когда услышал – замолчал.

“Я пішу пра ўсё, у мяне ёсць творы на любыя тэмы, – гаварыў паэт. – Называйце любую тэму, і я прачытаю вам верш”. Сваім любімым паэтычным жанрам ён назваў паэмы, сказаў, што яны лёгка яму даюцца. Таксама любіць прытчы, піша іх пастаянна, між іншым. Знайшоў для сябе ўласны фармат, калі сутнасць апавядання ўмяшчаецца ў тры страфы.
Ни долларов, ни тугриков, ни мани,
Ни золота за бедною душой.
Лишь вошь нашли в кармане на аркане,
Да сала шмат
В котомке небольшой.
*   *   *
Один сказал:
«Вот повезло нам, парни,
Сейчас нажрёмся, сало ль не еда!»
«Ой, грех, –
воскликнул в ужасе напарник, –
Какое сало, нынче же среда!».
Пераехаўшы разам са сваімі вершамі ў Беларусь, Аляксандар Лісняк працягвае пісаць. Падборкі яго вершаў друкаваліся ў часопісах “Неман”, “Белая Вежа”. Паэту на Шуміліншчыне спадабалася, а таму хочацца верыць, што гэта не апошні яго творчы візіт сюды.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *