Криминальная хроника района

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Ігар Шаціла.

Загінуў у агні
5 сакавіка ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла інфармацыя пра пажар жылога дома ў вёсцы Шашы Обальскага сельсавета. Агонь  выратавальнікі ўтаймавалі, але  дом практычна поўнасцю знішчаны.  У агні загінуў гаспадар дома 1962 года нараджэння. Прычыны пажару высвятляюцца. Матэрыялы перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта.
Страляніна
У РАУС паступіла паведамленне з  Обалі: мясцовы жыхар страляе з ружжа па вокнах кватэры. Хуліган утаймаваны. Яму пагражае абмежаванне волі ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў.
Між іншым, паляўнічая зброя не была зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку.
Дача
Невядомы злодзей вырваў дошкі са сцяны веранды дачы жыхара райцэнтра, якая знаходзіцца ў Шыпуліне, трапіў у пакой і ўкраў тэлевізійную прыстаўку, аўтамагнітолу, таршэр, асабістыя рэчы гаспадара. Узбуджана крымінальная справа.
Са звадак ДАІ
Прафілактыка ДТЗ

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычнае мерапрыемства “Аб неадкладных мерах па зніжэнні цяжкіх наступстваў ДТЗ”, у ходзе якога асаблівая ўвага ўдзялялася захаванню правілаў дарожнага руху вадзіцелямі, веласіпедыстамі, пешаходамі. Усяго за студзень-люты ў раёне было выяўлена 627 парушэнняў ПДР. 511 вадзіцеляў аштрафаваны за перавышэнне хуткаснага рэжыму, 5 селі за руль без правоў, 2 – нецвярозымі, 12 – не прапусцілі пешаходаў. Да адказнасці прыцягнуты 66 пешаходаў і 8 веласіпедыстаў.
На хуткасці
Супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Юбілейнай у райцэнтры прыпынілі жыхара Украіны, які на “Мерседэсе” перавысіў устаноўленую хуткасць руху на 34 км/гадз. Як высветлілася, такое парушэнне паўторнае на працягу года. За гэта вадзіцель пазбаўлены правоў на адзін год.
Без страхоўкі
Механізатар ААТ “АграБаравінка” ехаў па а.-г. Башні на МТЗ, не маючы пры сабе страхоўкі на прычэп. Больш таго, дзяржтэхагляд на трактар быў пратэрмінаваны. На механізатара складзены тры адміністрацыйныя пратаколы. Да адказнасці будзе прыцягнута службовая асоба сельгаспрадпрыемства, якая дапусціла такі транспарт да работы.
Са следчага камітэта
Угнаенні

Раённая газета  пісала пра крадзеж мінеральных угнаенняў са склада ў вёсцы Галі, які належыць СФГ “Раднік”. Як расказаў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, падчас следства было ўстаноўлена, што асобы, якія падазраюцца ў злачынстве, раней здзейснілі яшчэ адзін крадзеж угнаенняў.  “Тавар” яны прадалі аднаму з жыхароў Мішкавіч. Скрадзенае ўгнаенне кан-фіскавана і вернута  СФГ “Раднік”.
Наркотыкі. Махлярства
Падчас следства па крымінальнай справе, звязанай з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, “усплылі” новыя факты. У махлярстве падазраецца 17-гадовая жыхарка Мікіціхі, якая вучыцца ў адной з віцебскіх навучальных устаноў. Следства працягваецца.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 21 ад 14.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *