Ці хочуць шумілінцы жыць “як у Венецыі” ?
Нядаўна ў рэдакцыю прыйшлі два лісты. Першы ліст ад жыхаркі райцэнтра Т. Д. Дзмітрыевай. Тамара Дзмітрыеўна піша: “Ваша газета ў № 21 ад 19 сакавіка 2010 года ўзнімала пытанне “Ці стане Венецыяй веснавое Шуміліна?” – Стала! Кожны год тэрыторыя ў раёне вуліц Піянерскай і 2-я Энгельса (дамы №5, №5а, №7, №11, №13 і №10) уяўляюць сапраўдную Венецыю. Жыхары самастойна не могуць справіцца з праблемай. Дарога знаходзіцца вышэй нашых участкаў, і ўся вада з яе затаплівае нас. Прычына адна – адсутнасць каналаў для водаадвядзення”.
Далей Тамара Дзмітрыеўна піша пра тое, якім чынам можна змяніць сітуацыю.
“У камунгас звярталіся неаднойчы. І пісьмова, і вусна, – працягвае Тамара Дзмітрыеўна. – У 2013 годзе прыйшоў адказ за подпісам галоўнага інжынера А. М. Догеля, які абяцаў, што труба будзе пакладзена ў 2-м квартале. Кіраўнік УП ЖКГ І. К. Штуро таксама вусна запэўніваў, што ўсе работы будуць зроблены. Але ніхто нічога не прадпрымаў”.
І жыхары «шумілінскай Венецыі» ў сваім калектыўным лісце пішуць: “Мы, жыхары вуліц Піянерскай і 2-й Энгельса, просім абараніць нас ад штогадовага веснавога падтаплення дамоў і ўчасткаў. Нашы звароты ніхто не чуе. На вас уся надзея!”
Тэкст і фота Аляксандра ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 10.03.2017 г.