Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. Надзвычайная сітуацыя (НС) – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. І больш за іншых у такіх абставінах небяспецы падвяргаюцца дзеці: недахоп дакладных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных вынікаў. З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем у рэспубліцы пройдзе прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
У Шумілінскім раёне акцыя будзе праходзіць з 1 па 17 сакавіка ў два этапы:
1–6 сакавіка пройдзе адзіны дзень грамадзянскай абароны ва ўстановах адукацыі з адпрацоўкай плана эвакуацыі.
9–17 сакавіка ва ўстановах адукацыі пройдуць бацькоўскія сходы.
Надрукавана ў №18 ад 03.03.2017 г.
Идёт республиканская акция «День безопасности. Внимание всем!»
