Спявалі пра галоўнае
У нядзелю ў раённым цэнтры культуры прайшоў канцэрт “Пра галоўнае” заслужанай артысткі Беларусі, удзельніцы “Еўрабачання-2013” Алёны Ланской і спявачкі Анастасіі Ціхановіч, дачкі вядомага беларускага дуэта. Канцэрт быў прысвечаны памяці народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча.
Сталічныя артысты адкрылі канцэрт песняй, у словах якой раскрываецца сэнс яго назвы: “На сябрах і каханых наш трымаецца свет”. Алёна Ланская і Анастасія Ціхановіч спявалі сольна і дуэтам пра каханне, сяброўства, радзіму, вернасць – усё тое, што лічаць самым галоўным у сваім жыцці. Артысткі расказалі шумілінскім гледачам, што сябруюць даўно, таму і вырашылі аб’яднаць дзве сольныя праграмы ў адну.
Алёна Ланская выканала песні, з якімі яна выступала на “Еўрабачанні”, а таксама на “Славянскім базары-2011”, калі стала ўладальніцай гран-пры. Шумілінскія гледачы з задавальненнем паслухалі знаёмыя шлягеры, песні сваёй маладосці, некаторыя з якіх калісьці выконваў Аляксандр Ціхановіч. Гледачы не толькі слухалі, але і спявалі разам з артыстамі вядомыя ўсім “Малінаўку”, “Чырвону руту” і іншыя вядомыя песні.
Паўтары гадзіны канцэрта прайшлі незаўважна. Мяркуючы па бурных апладысментах, выступленне сталічных артыстаў усім спадабалася.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2017 г.