Заўтра, 11 лютага, у Лескавічах пройдзе традыцыйнае зімовае свята “Беларуская лыжня-2017”.
Да ўдзелу запрашаюцца каманды арганізацый і прадпрыемстваў раёна (склад каманды мінімум 20% ад складу калектыву), а таксама ўсе жадаючыя.
Спаборніцтвы пройдуць у пяці ўзроставых групах, мужчын чакае трохкіламетровая дыстанцыя, жанчын – двухкіламетровая. Будзе наладжана сямейная лыжная эстафета.
Удзельнікаў свята чакае забаўляльная праграма, будуць працаваць гандлёвыя кропкі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў – з 9.30. Пачатак спаборніцтваў – у 11.00.
З 8.30 да 10.00 ад цэнтральнай плошчы г. п. Шуміліна будзе арганізаваны падвоз удзельнікаў і гледачоў.
Надрукавана ў №12 ад 10.02.2017 г.
«Белорусская лыжня-2017» приглашает желающих 11 февраля в Лесковичи
