Двух волков и двух волчиц подстрелили шумилинские охотники возле Амбросович

Актуалии Экология

Калі воўк – не санітар лесу

У апошні час на старонках СМІ узнімалася праблема ваўкоў, якія тэрарызуюць жыхароў невялікіх вёсак. Скардзіліся вяскоўцы, што ўвечары не выйсці на вуліцу, што усіх сабак у вёсках ваўкі перагрызлі. Асабліва востра праблема ваўкоў паўставала ў Гарадоцкім раёне, які, як вядома, мяжуе з нашым раёнам. Таму і вырашылі звярнуцца да дырэктара раённай арганізацыі “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Аляксандра Усава за каментарыем:
– У нашым раёне ваўкі не з’яўляюцца вялікай праблемай. Пражывае каля 10-12 асобін. Хаця ваўкоў вельмі складана падлічыць, бо драпежнік за суткі можа прайсці больш за 50 кіламетраў. Так і атрымліваецца, што ўчора воўк быў у суседнім раёне, а сёння – ужо ў нашым.
Нашы паляўнічыя пастаянна адстрэльваюць ваўкоў. У пачатку студзеня былі заўважаны воўчыя сляды каля вёскі Падмішнеўе Сіроцінскага сельсавета. Літаральна праз некалькі дзён паляўнічыя застрэлілі драпежніка.
А вось пра воўчую зграю ў Амбросавіцкай паляўнічай дачы ведалі раней. Праўда, ваўкі баяліся блізка падыходзіць да населеных пунктаў. Як толькі іх сляды з’явіліся непадалёк ад вёсак, тэрмінова былі сабраны дзве брыгады паляўнічых, якія адпрацавалі тэрыторыю каля Сосніна-Новае Сяло-Горкі-Войлавічы. Удалося застрэліць чатырох ваўкоў, з іх дзве ваўчыцы.
Нам, паляўнічым, было б лягчэй, калі б мясцовыя жыхары ці прадстаўнікі сельвыканкамаў аператыўна паведамлялі пра ваўкоў у таварыства (тэл. 4-22-60, 8(029)517-21-37).
А так прыходзіцца спадзявацца толькі на нашых егераў.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №9 ад 31.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *