Самые популярные в Шумилинском районе имена для новорожденных — Владислав и Мария

Общество

Вынікі 2016 года
У 2016 годзе аддзелам загса і сельскімі выканаўчымі камітэтамі раёна зарэгістравана 205 нараджэнняў (у 2015 годзе – 220). Нарадзіліся 102 хлопчыкі і 103 дзяўчынкі.
165  дзетак нарадзілася ў поўных сем’ях, у 40 выпадках нараджэнне дзяцей зарэгістравана ў матуль, якія не знаходзяцца ў шлюбе.
У 67 сем’ях нарадзілася па першаму дзіцяці, у 73 – па другому, у 43 – па трэцяму, у 15 – па чацвёртаму дзіцяці, у 4 – па пятаму і дзве сям’і пабагацелі на шостае дзіця. У адной сям’і нарадзіліся двайняты Ульяна і Кіра. Варта адзначыць, што ў 2016 годзе павялічылася колькасць трэціх дзяцей у сям’і – 32 у 2015 годзе і 43 – у 2016 годзе, чацвёртых – 8 у 2015 годзе і 15 у 2016 годзе, шостых – 1 у 2015 годзе і 3 у 2016 годзе.
Усяго пры выбары імёнаў бацькі выкарысталі 41 мужчынскае і 43 жаночыя імёны. Самыя папулярныя з іх – Уладзіслаў, Кірыл, Арцём, Аляксей, Вячаслаў, Іван, Глеб для хлопчыкаў і Марыя, Ксенія, Соф’я, Аліна, Ганна, Валерыя, Варвара, Вікторыя, Дар’я, Лізавета і Кіра для дзяўчынак. Называлі бацькі сваіх дзетак і рэдкімі імёнамі: Платон, Святаслаў, Рэнат, Міраслаў, Агата, Альбіна, Даната, Ясенія, Мялена.
Характарызуючы ўзроставыя катэгорыі бацькоў, можна адзначыць, што самым маладым бацькам споўнілася 18 год бацьку і 15 год маці, а самым сталым 54 і 43 гады адпаведна. Сярэдні ўзрост бацькоў складае для бацькі 29 год і 27 год для маці.
За 2016 год зарэгістраваны 92 шлюбы. Для 63 пар вясельны марш прагучаў упершыню, у 17 выпадках адзін з пары ўступіў у шлюб паўторна і ў 12 паўторна ў шлюб уступілі абодва.
Калі гаварыць пра грамадзянскую прыналежнасць асоб, што ўступалі ў шлюб, можна адзначыць, што шлюбы зарэгістравалі 182 грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і па аднаму грамадзяніну Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.
Сярэдні ўзрост асоб, якія ўступілі ў шлюб, склаў для мужчын 31 год, для жанчын 28 год. Самаму маладому жаніху споўнілася 17 год, нявесце – 16 год. Самаму сталаму жаніху – 61 год, нявесце – 64.
Аддзелам загса ў 2016 годзе зарэгістравана 19 скасаванняў шлюбу па ўзаемнай згодзе сямейнай пары, якая не мае агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі пра маёмасць (згодна з арт. 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і).
“Сямейны стаж” сумеснага жыцця асоб, якія скасавалі шлюб, склаў: 1 год і менш – для 5 пар, да 5 год – для 6 пар, да 10 год – для 1 пары, да 20 год – для 2 пар, да 30 год – для 4 пар і звыш 30 год – для адной пары. Упершыню шлюб скасоўвалі 26 пар, паўторна – 10 пар, дзве пары шлюб скасоўвалі ў трэці раз.
У 2016 годзе працягвалася тэндэнцыя па змяншэнні колькасці зарэгістраваных у раёне смярцей. Так, летась зарэгістравана 338 смярцей, для параўнання: у 2015 – 343 смерці, 2014 – 350, 2013 – 375,  2012 – 409 смярцей. Сярэдні ўзрост памерлых у  мінулым годзе склаў для мужчын 67 год, для жанчын – 78 год.
Ірына КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загса райвыканкама.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *