Спорт-дайджест

Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшло першынство вобласці па грэка-рымскай барацьбе. У вагавой катэгорыі 74 кг абальчанін Дзмітрый Глушко (трэнер Пётр Ганушчанка) стаў сярэбраным прызёрам.
Валейбол
У Кіраўску Магілёўскай вобласці прайшоў трэці тур Дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел валейбалісты з Шуміліна, Мінска, Бешанковіч, Кіраўска і Магілёва. Наша каманда, за якую выступалі Пётр Лазука, Арцём Масько, Дзмітрый Ананьеў, Аляксей Аляшкевіч, Дзяніс Кляцкоў, Віталь Грузневіч, Антон Філін, Яўген Цырулік, Мікіта Паўлікаў і Канстанцін Прохараў, выйгралі ўсе сустрэчы, прычым, выхаванцы А. Я. Завадскага аддалі сапернікам усяго адну партыю.
Па выніках трох тураў каманда нашага раёна ўпэўнена заняла першае месца, абагнаўшы бліжэйшых канкурэнтаў – бешанковіцкіх валейбалістаў – на шэсць ачкоў. Лепшым абаронцам лігі прызнаны Пётр Лазука, а лепшым іграком – Арцём Масько.
Стрытбол
Орша прымала ўдзельнікаў абласной спартакіяды для дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Паспяхова выступілі на спаборніцтвах нашы землякі: дзявочая каманда (Наталля Ісаева, Аксана Баравікова, Алена Галуза, Анастасія Бякач і Інга Пракопчык) і хлопцы Уладзіслаў Барадулін, Дзмітрый Арлоў і Станіслаў Голубеў занялі выніковыя трэція месцы.
Чатырохбор’е
У райцэнтры прайшло чатырохбор’е “Алімпійскія надзеі”, у якім прынялі ўдзел лепшыя спартсмены са школ раёна.
Спаборніцтвы ўключалі ў сябе бег на кароткую і доўгую дыстанцыі, скачкі ў даўжыню і штурханне 150-грамовага мяча.
У камандным заліку сярод гарадскіх школ перамогу святкавалі спартсмены СШ №1 (настаўнікі фізкультуры  А. В. Асташонак, Г. М. Садохін і С. М. Лісейцаў), сярод базавых – Язвінскай школы (А. У. Караленка). Сярод сельскіх школ прызавая тройка наступная: першае месца ў каманды Слабадской школы (У. А. Кучко), другое – у Кардонскай школы (П. А. Чарнышоў), трэцяе – Мікіціхінскай школы (А. Я. Асташонак).
У асабістым заліку лепшымі сталі: Уладзіслаў Шалахаў са Слабадской школы і Вольга Гаўрылкіна з СШ №1 (першыя месцы), Кірыл Цюрын з СШ №1 і Святлана Пілімон з Мішневіцкай школы (другія месцы),  Мікалай Волкаў з Обальскай школы і Вікторыя Бяляева з СШ №2 (трэція месцы).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *