Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр стаў сапраўдным падарункам для аматараў актыўнага адпачынку. Любы шумілінец можа знайсці зручны для сябе час, каб паплаваць у басейне ці пазаймацца на трэнажорах, тым больш, што з пачатку года цэнтр працуе ў двухзменным рэжыме.
“Хочацца, каб фізкультурна-аздараўленчы цэнтр палюбіўся не толькі жыхарам райцэнтра, – дзеліцца дырэктар ФАК Ю. М. Мясаедаў. – На жаль, вяскоўцы не заўсёды маюць магчымасць і самім патрэніравацца, і дзяцей прывезці ў басейн. Таму было прынята рашэнне, што пасля кожных раённых спаборніцтваў сярод школьнікаў каманда з пэўнай сельскай школы будзе наведваць ФАЦ”.
Першымі наведалі комплекс каманды Амбросавіцкай і Слабадской школ. Хлопцы пайшлі займацца ў трэнажорную залу, а дзяўчаты – плаваць у басейн. “Трэба было бачыць задаволеных вучняў, якія выходзілі з ФАЦ, – расказаў настаўнік фізічнай культуры Амбросавіцкай школы А. В. Асташонак. – З захапленнем дзяліліся ўражаннямі. І самі адзначылі, што неабходна больш трэніравацца, каб перамагаць на раённых стартах і атрымліваць права наведаць фізкультурна-аздараўленчы цэнтр”.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2017 г.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №7 ад 24.01.2017 г.
Ученики из сельских школ приезжают в Шумилино, в физкультурно-оздоровительный центр
