19 студзеня ўсе праваслаўныя хрысціяне адзначылі Богаяўленне ці Вадохрышча. Вернікі Шуміліншчыны таксама шануюць гэтае вялікае свята: ходзяць у храмы на службу, асвячаюць ваду, купаюцца ў іардані.
Напярэдадні Вадохрышча, увечары на вадохрышчанскую куццю, пасля службы ў храме Сергія Раданежскага ў Лескавічах на Лескавіцкае возера завітаў благачынны Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі, каб асвяціць вадохрышчанскую іардань.
Знайшлося нямала жадаючых акунуцца ў асвячоную ваду, бо кажуць, што ў гэтыя дні яна валодае цудадзейнай сілай: дае здароўе і моц і адпускае грахі.
Тэкст і фота Алены КАРПУШЭНКІ.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.