Трое шумилинских школьников поехали на президентскую ёлку

Новости Образование Общество

Паездка на прэзідэнцкую ёлку

Учора і сёння трое нашых дзяцей: Бельчанкова Кацярына, Лабачоў Аляксандр і Карась Марыя знаходзяцца ў Мінску.  Шчодры і незабыўны навагодні падарунак – паездку ў сталіцу ў Палац Рэспублікі на прэзідэнцкую ёлку з удзелам кіраўніцтва краіны – зрабілі дарослыя за старанне, талент і поспехі.
У прыватнасці, Кацярына Бельчанкова, вучаніца 7 класа раённай гімназіі – выдатніца, актыўная ўдзельніца раённых мерапрыемстваў, абласнога фестывалю міжкультурных камунікацый, пераможца раённых малых алімпіяд. Аляксандр Лабачоў вучыцца ў 8 “В” класе Шумілінскай СШ №1 і вядомы ў спартыўным асяродку як перспектыўны валейбаліст, удзельнік і пераможца рэспубліканскіх, абласных спартыўных спаборніцтваў у складзе каманды па валейболе ДзЮСШ. Амаль ніводны канцэрт, што ладзіцца на раённай сцэне, не абыходзіцца без удзелу Марыі Карась, вучаніцы 7 “А” класа Шумілінскай СШ №1. Акрамя таго, Марыя – актыўная ўдзельніца і неаднаразовая пераможца міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых творчых конкурсаў.
Вызначана і дэлегацыя з дваццаці пяці дзяцей Шуміліншчыны, якая  адправіцца 28 снежня на абласную святочную навагоднюю ёлку ў ЦК “Віцебск” з удзелам кіраўніцтва вобласці.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 100 ад 23.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *