Сельхозорганизации Шумилинского района и экономическая неплатёжеспособность

Сельское хозяйство Экономика

Эканоміка АПК як спосаб стабілізацыі
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 889 ад 31 кастрычніка 2016 года “Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 года № 253”  зацверджаны пералік сельгасарганізацый, якія прызнаны эканамічна неплацежаздольнымі (банкрутамі) і якія належаць дасудоваму аздараўленню.
На жаль, у гэтым спісе амаль усе сельгаспрадпрыемствы нашага раёна. Банкрутам прызнаны УП “Шумілінскі райагарсэрвіс”. Гэта значыць, прадпрыемства неплацежаздольнае і сума даўгоў перавышае нават кошт усёй маёмасці прадпрыемства. Пра лёс сельгасарганізацыі мы вырашылі запытацца ў яе дырэктара Юрыя Савіцкага. “Райграсэрвіс чакае або санацыя, або ліквідацыя, – расказаў Юрый Альбертавіч. – У першым выпадку прызначаецца антыкрызісны ўпраўляючы, які будзе вырашаць усе фінансавыя праблемы прадпрыемства. Рашэнне аб банкруцтве з ліквідацыяй прадпрыемства прымаецца гаспадарчым судом толькі пры адсутнасці асновы для правядзення санацыі. Які лёс чакае “Шумілінскі райаграсэрвіс” у далейшым, пакуль дакладна сказаць не магу”.
Восем сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна (КУСГП Мішневічы”, “Сіроцінскі”, “Ульскі”, ААТ ”АграБаравінка”, Ляжні”, “Лаўжанскае”, “Прыдзвінскі”, “Прыазёрны мір”) належаць дасудоваму аздараўленню. Што гэта значыць, расказала начальнік аддзела эканомікі і ўліку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алеся Байдакова: “Дасудовае аздараўленне – гэта комплекс мер, якія прымаюцца кіраўніком сельгаспрадпрыемства па забеспячэнні стабільнай і эфектыўнай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці, па ўзнаўленні плацежаздольнасці.
Сельгаспрадпрыемствы нашага раёна распрацавалі бізнес-планы на 2016-2021 гады, у якіх вызначаны пэўныя шляхі выхаду са складанай эканамічнай сітуацыі. Іх мэта ў тым, каб прадпрыемства працавала з прыбыткам у асноўных вытворчых галінах – раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Дзеля гэтага плануецца прыцягненне інвестыцый у вытворчасць, спагнанне дэбіторскай запазычанасці, пагашэнне крэдыторскай запазычанасці. Таксама разглядаюцца пытанні змянення ўстаноўленага тэрміну выплаты падаткаў, растэрміноўка на выплату пені, прадастаўленне крэдытаў, субсідый, іншых відаў фінансавай дапамогі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку”.
Пакуль зрухі да лепшага ёсць толькі ў дзвюх гаспадарках: у ААТ “Ляжні” на ААТ “Малако” г. Віцебск знаходзіцца 30 тысяч рублёў, у “Ульскім” на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінаце – 10 тысяч рублёў.
Працэдура дасудовага аздараўлення – гэта рэальны шанц для сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна не толькі пазбегнуць банкруцтва, але і стаць эканамічна моцнымі і плацежаздольнымі прадпрыемствамі. Але для гэтага варта прыкласці максімум намаганняў. Цяпер кіраўніку, спецыялістам, усім работнікам прадпрыемстваў трэба мабілізавацца для работы над увасабленнем бізнес-планаў у жыццё: каб запланаваныя лічбы не засталіся на паперы, а былі ператвораны ў рэальныя надоі, прывагі, кармы і ўраджаі збожжа. Усё павінна быць накіравана на атрыманне прыбытку.
На думку эканамістаў сельгасарганізацый раёна, на стадыі дасудовага аздараўлення падыдуць любыя меры па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці. Галоўнае – дабіцца эканамічнай эфектыўнай вытворчасці. Можна  змяніць структуру органаў кіравання, спагнаць дэбіторскую запазычанасць, прымаць меры па выдзяленні сродкаў для пагашэння запазычанасці перад крэдыторамі. Галоўнае, каб з’явіўся рэальны шанц стаць на ногі, даказаць сваю жыццядзейнасць.
Сельгасарганізацыі нашага раёна ўшчыльную працуюць над рэалізацыяй сваіх бізнес-планаў, трэба да 2021 года атрымаць статус эканамічна здаровых арганізацый. Гэта нялёгка, але магчыма. І такія прыклады ёсць і ў вобласці, і ў рэспубліцы, сцвярджаюць спецыялісты райсельгасхарчу. Вельмі хочацца верыць, што гаспадаркі нашага раёна выкарыстаюць дадзены ім шанс дасудовага аздараўлення.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2016 г.



1 комментарий по теме “Сельхозорганизации Шумилинского района и экономическая неплатёжеспособность

  1. А что привело к такому состоянию эти хозяйства? Где ответ? Где анализ проблемы? Очередное:»Бла,бла,бла!!! И бурно одобрям!».В стране кризиса нет, по словам президента,молоко, мясо здается регулярно, так в чем тогда проблема? Судя по всему— не в хозяйствах.Наверняка все «решения свыше» ими выполнялись,ели они были изначально выполнимыми, но в результате хозяйства на «дне», а те кто им «решения» придумывал врятли не в «шоколаде»! Кстати,редакция, так сколько в районе создано рабочих мест, и как идёт сокращение штата исполкома? Неужели в Шумилинским районе игнорируют указания президента?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *