К своему юбилею музей объявляет конкурс-викторину. Победителей ждут призы

Край шумілінскі

Паўдзельнічай у віктарыне “Што я ведаю пра музей”
Хутка Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей адзначыць сваё 30-годдзе. З нагоды гэтага ён аб’яўляе конкурс-віктарыну “Што я ведаю пра музей”.
Пытанні віктарыны:
1. Што значыць слова “музей” у перакладзе з грэчаскай мовы?
а. Дом, дзе размяшчаюцца экспанаты;
б. Дом муз;
в. Дом найстаражытных.

2. Як звычайна называюць прадметы, якія ўпершыню паступілі ў музей?
а. Музейныя прадметы;
б. Экспанаты;
в. Прадметы музейнага значэння.

3. У якім годзе было прынята рашэнне аб стварэнні музея ў райцэнтры?
а. 1984;
б. 1985;
в. 1986.

4. У якім годзе Шумілнскі гісторыка-краязнаўчы музей быў адкрыты для наведвальнікаў?
а. 1984;
б. 1985;
в. 1986.

5. Як першапачаткова называўся музей?
а. Музей баявой славы;
б. Музей баявой і працоўнай славы;
в. Музей народнай славы.

6. Колькі экспазіцыйных залаў ёсць у музеі?
а. Тры;
б. Чатыры;
в. Пяць.

7. Хто быў першым дырэктарам музея?
а. Валянціна Пятроўна Кобзун;
б. Дзіяна Маркаўна Нікіфарава;
в. Людміла Васільеўна Голубева.

8. У фондах музея захоўваецца
а. больш за 11 тысяч экспанатаў;
б. 11 тысяч экспанатаў;
в. менш за 11 тысяч экспанатаў.

9. Назавіце мастака, палотны якога складаюць аснову калекцыі жывапісу музея.
а. Член Саюза мастакоў Беларусі Уладзімір Іваноў;
б. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Уладзімір Белавусаў;
в. Член Саюза мастакоў СССР Пётр Явіч.

10. Як называецца калектыўнае наведванне музея?
а. Культвізіт;
б. Культпаход;
в. Культнаведванне.

11. У другой зале музея знаходзіцца жывапісны партрэт і асабістыя рэчы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, праслаўленага камандзіра партызанскай брыгады. Яго імем названа адна з вуліц райцэнтра. Хто гэта?
а. Антон Уладзіміравіч Сіпко;
б. Сямён Міхайлавіч Кароткін;
в. Пётр Антонавіч Акуцыёнак.

12. Як называецца філіял музея, які некалі быў філіялам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны?
а. Музей камсамольскай славы ў г. п. Обаль;
б. Музей Обальскага камсамольскага падполля;
в. Обальскі музей юных мсціўцаў.

13. Назавіце ўраджэнца Шуміліншчыны, які ўдастоены звання “Герой Беларусі”.
а. Яўген Трафімавіч Чарвякоў;
б. Міхал Васільевіч Зімянін;
в. Аляксандр Іосіфавіч Дубко.

Паўдзельнічаць у віктарыне можа кожны. Трэба прыслаць свае адказы на пытанні на паштовы адрас музея: вул. Кароткіна, д. 12, г. п. Шуміліна ці на электронную пошту: shumuz@mail.ru з паметкай “Віктарына” і абавязковым указаннем наступных дадзеных: прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю), дата нараджэння, месца працы ці вучобы, дамашня адрас, кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты. Адказы прымаюцца па 20 лістапада ўключна. У выпадку аднольквац колькасці правільных адказаў, перавага аддаецца тым, што паступілі раней.вынікі віктарыны будуць апублікаваны на старонках “Герой працы”. Узнагароджванне адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-11-91.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *