Порядок. И ещё раз порядок

Официально

У цэнтры ўвагі
Парадак. І яшчэ раз парадак

В. А. Падляшчук, старшыня раённага выканаўчага ка-мітэта  правёў учора пашыраную нараду, на якую акрамя членаў райвыканкама былі запрошаны кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, старшыні сельвыканкамаў. У цэнтры ўвагі былі пытанні добраўпарадкавання.
Вальдэмар Антонавіч пачаў размову з адказнасці і дысцыпліны, ён запатрабаваў няўхільнага выканання мерапрыемстваў і заданняў па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў. Заданні даведзены кожнаму прадпрыемству, кожнай арганізацыі, і яны павінны быць выкананы, падкрэсліў ён.   Арганізатарамі ў гэтай высакароднай справе, на думку кіраўніка раёна, павінны стаць старшыні сельвыканкамаў.
Перад прысутнымі выступіла таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна расказала аб вопыце работы Валкалацкага сельвыканкама Докшыцкага раёна па навядзенню парадку ў населеных пунктах, акрэсліла першачарговыя мерапрыемствы, якія трэба выканаць па кожнаму населенаму пункту.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №35 ад 13 мая



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *