Открыта Доска почёта

Актуалии

За працу – у кагорце лепшых
Іх 20 чалавек ды яшчэ два прадпрыемствы. Лепшыя з лепшых за 2010 год. Каму ўдзячнасць і пашана, хто заслужыў такі гонар у раёне мазалём сваім, розумам, слаўнай працай.
Сярод імён тых, чый здымак аздабляе раённую Дошку гонару на плошчы ля Дома Саветаў, — слесар і механік, міліцыянер і паштальён, трактарыст і інжынер, даярка і аператар камп’ютарнага набору… Іх аб’ядноўвае, як пісаў вядомы паэт, “одна, но пламенная страсть”. Страсць усяго сябе аддаваць любімай справе.
Сёння да ўсяго гэтага трэба дадаць і прадпрымальнасць. Менавіта такую думку прасачыў на ўрачыстасцях, што праходзілі ў Шумілінскім ГДК, віншуючы ганаровых людзей раёна, старшыня райвыканкама В. А. Падляшчук. І не таму, што такая рыса ў характары працаўніка “модная” — ва ўсе гады ініцыятыва і энергічнасць былі ў цане, а сёння, з падпісаннем Дырэктывы № 4 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, для іх цана ўзнімаецца намнога. Вельмі важна ўносіць свежы струмень у работу, гарэць новымі і плённымі ідэямі.
Сярод вызначаных на Дошку гонару — адкрытае акцыянернае таварыства “Лаўжанскае” (дырэктар А. В. Аляксеенка) і філіял Шумілінскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства № 204 (дырэктар Р. М. Насцюшкін). Лаўжанцы дамагліся добрых надояў на карову  (звыш 4 тысяч кілаграмаў) пры высокай якасці малака, а прывагі на комплексе буйной рагатай жывёлы дасягаюць без малога 750 грамаў за суткі. Больш як на 22% павялічылі аб’ёмы работ ў 2010 годзе ў калектыве ДРБУ-204, сёння прадпрыемства абслугоўвае 655 кіламетраў дарог.
У раёне ўвайшло ў добрую традыцыю ўшаноўваць сваіх перадавікоў у пярэдадзень Першамая. Гэта сімвалічна — абуджэнне ў прыродзе, Свята працы і гонар чалавеку, які ўмее плённа і захоплена працаваць. Працаваць імпэтна і з запалам.
Ім і гонар, і самыя шчырыя словы ўдзячнасці. Ім і добрая песня ад работнікаў культуры. Не будзе авансам для іх пры ацэнцы работы  любы, самы “шыкоўны” эпітэт…
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №33 ад 6 мая 2011 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *