Падзяка за арганізацыю работы
Учора рабочая нарада, якую праводзіць старшыня райвыканкама А. І. Снараў з начальнікамі і спецыялістамі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, пачалася на прыемнай ноце.
Лісты з падзякамі былі ўручаны некаторым арганізацыям раёна: ААТ “Лаўжанскае” (дырэктар А. М. Пытко), ААТ “АграБаравінка” (У. А. Арлоў), КУСГП “Мішневічы” (М. Г. Цікавенка), ДЛПУ “Шумілінская райветстанцыя” (І. У. Галуза), ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” (І. Я. Папок), ДРБУ №204 (Р. М. Насцюшкін), УП ЖКГ (І. К. Штуро) – за падрыхтоўку да арганізацыі абласнога семінара-вучобы па пытаннях АПК. На нарадзе былі разгледжаны аператыўныя пытанні арганізацыі работы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, нарыхтоўцы паліва на кацельнях, іншыя праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
На кантролі ў райвыканкаме знаходзяцца пытанні выплаты зарплаты ў некаторых арганізацыях раёна. Старшыня райвыканкама крытыкаваў арганізацыю работы па ўборцы парку і вуліц райцэнтра ў выхадныя дні, а таксама дзейнасць па кантролі за парадкам у грамадскіх месцах (парк, стадыён і іншыя).
Пра работу па сваіх напрамках дзейнасці паведамілі намеснікі старшыні райвыканкама.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава засяродзіла ўвагу на неабходнасці ўключэння вулічнага асвятлення, яго наладкі і рамонту, каб да 1 кастрычніка ўсе пытанні былі вырашаны. Таксама былі ўзняты пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў і тэрыторый прадпрыемстваў. Адзначалася, што заканчваецца вегетацыйны сезон, таму трэба прыводзіць у парадак кветнікі, рыхтаваць іх да зімы і рабіць захады на будучую вясну.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.