Сямейныя экіпажы “АграБаравінкі”
Ніводная гаспадарка раёна, акрамя ААТ “АграБаравінка”, не можа пахваліцца трыма сямейнымі экіпажамі, якія працуюць на камбайнах. “Гэта той выпадак, калі маюць месца словы: брат за брата, сын за бацьку, – кажа начальнік участка ААТ “АграБаравінка” Аляксандра Міраненка. – Нашы камбайнеры вельмі старанныя і дружныя, дапамагаюць адзін другому”.
На полі сустрэліся з Сяргеем Калдуновым і ягоным сынам Кірылам. Абодва – механізатары “АграБаравінкі”. І падчас жніва, трэба адзначыць, працуюць разам не першы год. Жыцейская мудрасць бацькі плюс маладзецкі спрыт сына – работа спорыцца. Таксама ж, як у Сяргея Сінякоўскага і ягонага сына Уладзіслава, які ў час канікулаў (хлопец вучыцца на слесара) вырашыў дапамагчы бацьку, а заадно і грошай падзарабіць. Праўда, Сінякоўскіх на полі мы не засталі, бо яны “чаравалі” над камбайнам, у якім здарылася паломка.
Побач з экіпажам Калдуновых працавалі браты Шарэнкі. Старэйшы Алег – работнік УП ЖКГ, але кожны год камандзіруецца ў сельгасарганізацыю на дапамогу. Андрэй, малодшы брат Алега, часова не працуе, таму заробак на жніве – на руку хлопцу. Браты разумеюць адзін аднога з паўслова.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2016 г.
Три семейных экипажа трудятся на уборке зерновых в «АгроБоровинке»
