Районные организации профсоюзов и БРСМ подарили молодёжи путешествие на катамаранах

Актуалии Молодёжь Общество

Вандроўка па рацэ Обаль
Раённая арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі разам з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў правялі першы маладзёжны водны турыстычны паход на катамаранах па рацэ Обаль, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі моладзі з Шумілінскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, ПМК-70, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, РЭС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Пачаўся паход у  вёсцы Малькаўшчына. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Васіль Юхнавец і першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын віталі ўдзельнікаў паходу.
На адной са стаянак, у вёсцы Рыбчына, былі арганізаваны спаборніцтвы, вогнішча. Па выніках конкурсаў першае месца заваявала каманда ТЦСАН, другое  – ПМС, трэцяе – ПМК-70.
Завяршыўся паход увечары на аграсядзібе  “Обаль-скія катамараны вячэрай і падвядзеннем вынікаў. Дадому ехалі з пазітыўным настроем і цвёрдым абяцаннем вярнуцца сюды яшчэ раз, толькі  значна большай кампаніяй.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №67 ад 26.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *