Школьники Шумилинщины помогают убирать урожай

Актуалии Молодёжь

Канікулы – на зернесушылцы
Кожны год падчас жніва сельгаспрадпрыемствам дапамагаюць студэнты і школьнікі – яны ўладкоўваюцца працаваць на зернесушыльныя комплексы. І сельгасарганізацыям дапамога, і моладзі грошы на кішэнныя расходы не перашкодзяць, лічыць дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” У. І. Дзятлаў, які прыняў сёлета на работу дзесяць школьнікаў і навучэнцаў каледжаў.
Каб даведацца, чым займаецца моладзь, мы завіталі на зернесушыльны комплекс у Крывым Сяле. Загадчык зернясклада Юрый Лапо расказаў, што работы на зернетаку ўволю. У прыпар не хапае працоўных рук, каб прыбраць на зерняскладзе, падмесці пляцоўку ці перанесці зерне. Усё гэта і робяць падлеткі. Паколькі заканадаўствам прадугледжана, што 14-15-гадовыя падлеткі працуюць  толькі па чатыры гадзіны ў дзень, работу арганізавалі ў дзве змены.
Не першы год на зернесушылцы працуюць Аляксандр і Аляксей Шыёнкі, Максім Кожураў, Андрэй Дзягілеў, Даніла Паўленка, Пётр Вашукевіч, Антон Кодыраў.
“Вучуся ў індустрыяльна-будаўнічым каледжы на муляра-плітачніка, – расказаў Аляксандр Шыёнак. – Але кожны год падчас жніва працую на зернетаку. Прывёў сюды і малодшага брата Аляксея, які ў гэтым годзе закончыў дзевяць класаў. Удвух весялей працаваць”.
Як расказалі хлопцы, яны разлічваюць зарабіць за месяц не менш як па дзвесце рублёў. Патраціць іх збіраюцца па-рознаму: на абутак, на мабільныя тэлефоны, на спартыўныя касцюмы і рукзакі да школы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



1 комментарий по теме “Школьники Шумилинщины помогают убирать урожай

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *